Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

 

18 мая адбылася незвычайная падзея для нашага маладзёжнага цэнтру. Такога вы ячшэ не бачылі. Упершыню тут праходзіла дабрачынная латэрэя. Усе сродкі ад гэтай латэрэі пайшлі на летні адпачынак для дзяцей. Сёстры разам з аніматарамі шмат рыхтаваліся, каб свята сапраўды атрымалася незабыўным. Таму кожны ўдзельнік латэрэі зрабіў у гэты дзень адну добрую справу.

 Усё свята праходзіла на вуліцы пад свежым ветрыкам і гучным спевам гурта “Небасхіл”.

Пры уваходзе можна было набыць латэрэйны білет. Ён даваў права ўдзелу ва ўсіх атракцыёнах. Каля маладзёжнага цэнтру быў парк …. Тут на месцы выпякалі пячэнне, малявалі, гулялі у хакей, хадзілі на лыжах і не толькі. Для тых хто стаміўся быў адкрыты Кафэлэнд: гартаба, кава, сокі, пячэнні і пірагі.

Нечакана да нас завіталі таленавітыя госці. Перад вачыма здзіўленых удзельнікаў свята з’явіўся тэатр. Ніколі не чула і не бачыла казкі “Калабок” пад такім сцэнарыем. Ведалі б вы як было цікава! Актёры заслужылі моцныя апладысменты!!!

Розыгрыш латэрэі распачаўся. Кожны удзельнік атрымаў прыз, згодна з нумарам свайго білета. Цікава было глядзць на ўсмешкі і воклічы радасці. Сапраўды латэрэя атрымалася. Дзякуем удзельнікам!

P. S. Вось яшчэ, самае галоўнае …

Уся б латэрэя не адбылася без дапамогі нашых шчырых парафіянаў. Гэта яны прыносілі свае рэчы для латэрэі. Шчырае і вялікае дзякуй усім, няхай Бог сцеражэ і падтрымлівае вас!

Глядзіце таксама: Фотагалерэя.

Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску