Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
#КДБ5 выходзіць на фінішную прамую
Цэнтр Моладзі
18.01.2016
 
У панядзелак, 11.01, на пятым Кубке Дона Боско павінна было адбыцца 4 гульні. Але адбылося толькі дзве, бо ў каманды са Смаргоні FC “Bosco” з-за непрадбачаных абставін не атрымалася прыехаць на свае гульні. 

 А 18.30 на пляцоўку араторыя выйшлі АнК і Волат, і адразу падаравалі заўзятарам сенсацыю, Волат перамог чэмпіёнаў з лікам 3-0. 

Далей павагаліся сіламі FC “Convorto” і Глёрыя, і пасля першага тайму “Convorto” упэўнена перамагала з лікам 6-2, але  ў другой палове Глёрыя паказала характар і напор, як вынік - нічыя 6 – 6.
 Адказнай за гэты дзень была салезіянка супрацоўніца Ірына Петрусевіч, а тэма гучала так: “Мой удзел у стварэнні свету”. Бог учыніў чалавека адказным за зямлю і за тое, з чым ён сустракаецца на зямлі. Адказнасць – гэта асаблівасць, якая робіць чалавека падобным да мудрага і любячага Бога, удзельнікам у справе стварэння. Таму быць адказным, значыць выбіраць і чыніць дабро, тое, што ідзе на хвалу Божую, што згаджаецца з Божым планам, законамі прыроды, устаноўленымі Богам. Бог, Стварыцель усяго, толькі чалавека учыніў суадказным за справу стварэння. Я і надалей ствараю свет разам з Богам, калі клапачуся пра ўсё, што мяне акружае. Я – вобраз Божы, таму ў жыцці, любові, працы.. бяру прыклад з Бога. Ён дае мне прыклад.  А ксёндз Боско каля двух стагодзяў таму вельмі трапна да гэтага дадаў:  “Хочаце гарантаваць сабе, каб тое, што чыніце, было на хвалу Божую?! Выконвайце свае штодзённыя абавязкі”.

Наступным гульнявым днём быў аўторак,12.01.  Паміж сабою гулялі старыя знаёныя Волат і Глёрыя, а таксама Giallorossi з Арламі. Волат атрымаў перамогу з лікам 6-2, а “італьянцы” з лікам 6-3. Адказным за гэты дзень быў салезіянін супрацоўнік Уладзіслаў Зарэцкі, а тэма была наступнай:  “Шчасце”. Па-першае трэба адзначыць, што шчасце - гэта не эмоцыя, гэта не нейкае часовае адчуванне, гэта трывалы стан чалавека. Часам некаторым людзям здаецца, што шчасце можа прынесці алкаголь, наркотыкі, экстрым, нейкія іншыя задавальненні. Але ў такія моманты “шчасце” вельмі кароткае і хутка мінае, пакідаючы пасля сябе недахоп, вялікі недахоп, які чалавек адразу імкнецца запоўніць іншымі рэчамі, можа пад час яшчэ больш небяспечнымі. Сапраўднае шчасце не падобнае на мыльную бурбалку, але яно з’яўляецца трывалым. Маленькія хуткія “шчасці”, падобныя на іскры, не грэюць дом, але могуць яго спаліць. Крыніца сапраўднага шчасця, якое доўжыцца -  Бог. Сапраўднае шчасце - гэта рабіць дабро, прыгажосць, гэта ёсць перайманне Творцы. Больш радасці у тым, каб даваць, чым у тым, каб карыстацца. Ксёндз Боско вельмі жадаў сапрауднага шчасця сваім выхаванцам, і часта паўтараў: “Адзінае маё прагненне – бачыць вас шчаслівымі цяпер і ў вечнасці”.

Серада, 13.01, прапанавала наступныя гульні:  Винегрет гуляў з АнК кідс, і атрымаў перамогу з лікам 6-1. Трэба адзначыць, што мінулагодні чэмпіён гуляў без свайго лідэра, які атрымаў пашкоджанне і не здолеў працягнуць удзел у турніры. Але неледзячы на гэта, перамога каманды Винегрет не выглядала сінсацыйным вынікам, бо хлопцы дэманструюць вельмі ўпэўненую гульню. А АнК пасля гэтай гульні страцілі шансы на абарону свайго тытула чэмпіёнаў.  Пасля ФК “Савіо” даў майстр-клас Мірыэлю, перамогшы іх з лікам 6-2. Наступная гульня была вельмі напружанай па эмоцыях і небяспечных момантах. Перамагчы магла як адна, так і другая каманда, але ФК “Bosco”,  дзякуючы намаганням  і індывідуальна моцным якасцям свайго лідэра Віталя Арцёменка атрымала перамогу з мінімальным лікам 1-0. Пасля, ужо крыху стаміўшыяся, гульцы “Bosco” сустракаліся з Арламі і , здаецца, ніякіх клопатаў у смарганчан не павінна было быць, бо мінулая сустрэчы паміж імі скончылася з лікам 10-0 на карысць “Bosco”.  Але сёння быў іншы дзень і іншая гульня. Арлы нібы на крылах несліся наперад, ствараючы вельмі шмат праблемаў абаронцам “Bosco”, як вынік, перамога Арлоў з лікам 7-3. Адказны за гэты дзень салезіянін супрацоўнік Віталь Скваркоўскі прамовіў наступныя словы на тэму любові:“Любоў - гэта пачуцце, ўласцівае чалавеку, глыбокая прывязанасць да іншага чалавека, або аб'екта, пачуцце глыбокай сімпатыі. Любоў выступае найважнейшым суб’ектыўным індыкатарам шчасця.

Ці павінен я любіць таго, з кім я сябрую? Вядома, што мы не зможам любіць кожнага свайго сябра, бо кожны мае свой ідэал і хтосці нам будзе не даспадобы, і для гэтага мы мусім працаваць над сабой у адносінах да сваіх сяброу. А як працаваць? Мы мусім знайсці ў другога чалавека яго добрыя рысы характару, якія нам дапамогуць для нашых далейшых адносін у сяброўстве і паваге адзін да аднаго”. 

Наступны дзень, 14.01, за які была адказная салезіянка супрацоўніца Алена Аўласевіч, падараваў удзельнікам і заўзятарам 4 гульні: першая гульня была паўторам мінулагодняга фіналу, АнК Кідс сустракаліся з FC “Convorto”.  Для  апошніх гэтая гульня была галоўным шансам трапіць у паўфінал, а АнК ужо страцілі надзею на выхад з групы. Двойчы ўжо каманды сустракаліся паміж сабою, і ніводнага разу “Convorto”  не перамагала, не адболося выключэння і ў гэты раз, перамога Анёлаў з лікам 6-2.  У другой гульне сустракаліся каманды, якія ўжо трапілі ў паўфінал, Волат і Винигрет,  паміж сабою яны спрачаліся за першае мейсца у групе, і разам з перамогай 2-1 яго атрымаў Винигрет. Пасля мы маглі назіраць лепшую гульню “Савіо”  у турніры, на неверагодных хуткасцях яны перамаглі Giallorossi з лікам 8-2. У апошняй гульне гэтага дня Арлы не здолелі паўтарыць свой поспех у гульні з “Bosco” і саступілі Мірыэлю з лікам 4-2. 

Тэма дня гучала : “Мой ідэал”.  Перад кожнай гульнёй Алена раскрывала яе наступнымі словамі: “Дзе я бяру ідэалы, якімі хачу жыць? Якія прыклады я маю ў жыцці? Ці з’яўляюцца яны найлепшымі? Ці сапраўды дасканалыя і вечныя? Ці гэты ідэал робіць мяне шчаслівым? Найбольшы ідэал – гэта Бог. Чаму менавіта Ён? Бо толькі Ён з’яўляецца крыніцай усялякага дабра і сапраўднай любові. Да Яго мы звяртаемся праз малітву, якая павінна стаць нашым штодзённым дыялогам з Iм, нашым слуханнем i сузiраннем Яго. Ксёндз Боско таксама падказваў, дзе трэбы шукаць свае ідэалы: “Прывязанасць да зямнога нярэдка змяншае, а нават і гасіць прагненне нябеснага”.

У пятніцу павінны былі адбыцца дзве гульні, перанесеныя з панядзелка, але, нажаль, у FC “Bosco” не атрымалася прыехаць на запланаваны час, і гульня з “Савіо” не адбылася. Як вынік - тэхнічная перамога “Савіо” з лікам 5-0. Гульня ж паміж FC “Bosco”  і Мірыэлем адбылася, і з асаблівай увагай за ёй назіралі заўзятары GIALLOROSSI, бо ад выніку гэтай гульні залежыў іх дальнейшы лёс. “Bosco” мужна біліся на полі без свайго лідэра, але саступілі. Мірыэль атрымаў перамогу з лікам 2-0. 

Такім чынам, паўфіналістамі #КДБ5 сталі ФК “Савіо”, Волат,  Винигрет и GIALLOROSSI.

Жадаем поспехаў камандам і спадзяёмся на станоўчы настрой усіх удзельнікаў турніру, нягледзячы на тое, што большасць ужо спыніла барацьбу за галоўны прыз.


Уладзіслаў Зарэцкі
Матэрыял сайта sdb.by


 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр