Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Скончыўся першы групавы этап #КДБ5
Цэнтр Моладзі
21.12.2015
 
Першы групавы этап на #КДБ5 ужо стаў гісторыяй, а мы ўзгадаем што адбывалася на турніры з шостага па апошні дзень. 

Шосты дзень (09.12) не падараваў ніякіх нечаканасцяў, усе, хто павінен быў перамагчы, перамаглі, прычым зрабілі гэта вельмі ўпэўнена! “FC Casual” 1:13 “АнК Кидс “; “Волат” 2:7 "Винегрет"; “Феникс 2:10 GLORIA”. Тэма гэтага дня гучала так: “Я і іншы чалавек”, а адказнай была аніматар мінскага араторыя Кацярына Мальцава. Яна звярнула ўвагу хлопцаў на людзей вакол іх, запрапанавала не толькі браць усё магчымае ад іншых, але таксама і даваць нешта ад сябе -“Не іншыя жывуць для мяне, а я павінен жыць для іншых”. І дапасавала да гэтай тэмы такі выраз кс. Боско: "Каб была братэрская любоў, дабро аднаго чалавека павінна быць дабром усіх, а грэх аднаго — грахом усіх. Хочам мы гэтага ці не — адказнасць агульная. (Св. Ян Боско).
 
У сёмы дзень спаборніцтваў (10.12) было запланавана чатыры гульні, усе яны адбыліся. Адказным за гэты дзень быў аніматар мінскага араторыя Раман Гапцар, а тэма, над якой ён разважаў гучала так: “Адказнасць за дар жыцця”. Раман падкрэсліў, што жыццё - гэта падарунак і, каб яго не страціць, мы павінны клапаціцца пра тыя падарункі, якія атрымалі. Гэта значыць не рабіць тых рэчаў, якія шкодзяць нашаму здароўю. Мы павінны правільна карыстацца дарам свайго жыцця, не жыць “бязглузда”, а ісці да канкрэтнай, запланаванай мэты, а галоўнай мэтай для нас павінна быць сустрэча з Богам. Да гэтых разважанняў вельмі пасуюць словы кс. Боско : “Рабіце ўсё, што можаце, тое, што не можаце зрабіць вы, зробіць Бог” (Св. Ян Боско) . Натхнёныя гэтымі словамі, аматары футболу прадэманстравалі наступныя вынікі: “АнК кідс” перамаглі “Мірыэль” з лікам 5:2, Савіо паказаў майстр клас у гульне з “Татамі”, атрымаўшы перамогу з лікам 7:2. Для “Тат”, дарэчы, гэтая гульня стала апошняй, але яны не сумуюць, і ўжо з падвойным энтузіазмам рыхтуюцца да #КДБ6. Далей у гульню ўступілі “FC Bosco”, перамогшы “Пякучых смоўжаў” з лікам 6:1, потым была вельмі напружанная і цікавая гульня паміж “FC Bosco” і “FC Convorto”, ніхто не хацеў саступаць, і як вынік заканамерная нічыя 2:2.
 
Гульні восьмага дня на #КДБ6 (14.12) не пакідалі камандам шанцу на памылку, хто перамагаў, крочыў далей, саступіўшы быў вымушаны пакінуць турнір. Настрой у каманд быў баявы, перамагчы жадалі ўсе, але у футболе, нажаль, такога не бывае. “Волат” 4 - 2 “Рок-н-рольщики” ; “Арлы” 5 -3 "Пякучыя смоўжы". Тэма гэтага дня гучала так “Свет каштоўнасцяў”, а дапамагаў разважаць над ёй аніматар мінскага араторыя Яўген Бурко. Добры выбар, які залежыць ад добрых каштоўнасцяў, нясе спакой і парадак у жыццё чалавека. Найчасцей ён суправаджаецца самасвядомасцю і адказнасцю за яго наступствы. Якія, ў сваю чаргу, дапамагаюць разабрацца ў цяжкасцях, знайсці выхад там, дзе, здавалася, яго ніколі не было, і што самае галоўнае – гэтыя наступствы дапамагаюць знайсці яшчэ больш добрых каштоўнасцяў. “Хто сее добрыя ўчынкі, той будзе збіраць добрыя плёны” (Св. Ян Боско).
 
У апошні гульнявы дзень (15.12) была толькі адна гульня. “Арлы” і “Фенікс” павінны былі вырашыць, хто з іх працягне барацьбу за трафей у студзені. Гульня была вельмі прыгожай і інтрыгуючай, з вялікім мноствам небяспечных момантаў. У першым тайме перамога вагалася ад адной каманды да іншай, і здавалася, што “Фенікс” можа перахапіць ініцыятыву і скончыць гульню на сваю карысць. Але другі тайм паказаў, што у гэты дзень мацней былі “Арлы”, якія перамоглі з агульным лікам 9:4. Адказным за гэты дзень быў салезіянін супрацоўнік Уладзіслаў Зарэцкі, а тэма дня гучала вельмі проста: “Годнасць”. Вашай ўвазе невялікі фрагмент з разважанняў: “Мы стварэнне Божае і Бог ствараў нас з любоўю, усё, што ідзе насуперак любові не з’яўляецца натуральным для нашай прыроды, але гэта можа адчуць толькі той, хто не страціў сваю чалавечаю Годнасць. Жадаю ўсім вам быць годнымі людзьмі і годна пражываць сваё жыццё!” а кс. Боско дадаў: “Лепей пераносьце ўсялякае зло і непрыемнасці гэтага свету, чым сумеснае жыццё і прабыванне з людзьмі, якія могуць стаць небяспекай збаўлення вашай душы.” (Св. Ян Боско).
 
Уладзіслаў Зарэцкі 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр