Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Другі сезон Рэальных гульняў адкрыт! 31 кастрычніка ў араторыі св. Яна Боско ў Мінску пасля летняга перапынку адбыліся Рэальныя гульні. У неверагоднай барацьбе перамогу атрымала каманда "Чырвоных", якая зарабіла балы, неабходныя для будычых гульняў.

У новым сезоне ўдзельнікаў чакае шмат новых гульняў, новых квэстаў, загадак і выпрабаванняў. Прыходзь і правер свае інтэлектуальныя і фізычныя магчымасці! Рэальные гульні чакаюць цябе!:)

Прыгадаем, ідэя правядзення актыўных гульняў для падлеткаў узнікла ў аніматараў, святароў і сясцёр, як альтэрнатыўная прапанова правядзення свайго вольнага часу. Замест камп'ютарных гульняў і правядзення часу ў Інтэрнэцэ падлеткам прапануецца праводзіць свой час актыўна. Рэальныя гульні праводзяцца кожны месяц. Сачыце за інфармацыяй у групе "Вконтакте".
 
 Яўген Бурко
Матэрыял сайта sdb.by

Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску