Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Турнір па мікра-футболе прайшоў у араторыі
Цэнтр Моладзі
13.05.2015

9 мая ў каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска ў Мінску адбыўся турнір імя св. Дамініка Савіо па мікра-футболе сярод юнакоў ва ўзросце 12-15 гадоў. У турніры прынялі ўдзел прадстаўнікі каманд з усіх чатырох салезіянаскіх араторыяў на Беларусі, а менавіта з Дзятлава, Мінску, Смаргоні і Бараўлян, а таксама каманды з Беразінску, Полацку і Івянца. Як можна заўважыць, геаграфія турніру даволі шырокая. 

 Турнір пачаўся а 10-й гадзіне св.Імшой, падчас якой гульцы прасілі Бога аб благаслаўленні на час спаборніцтваў, а кс. Іван Огар SDB звярнуў увагу хлопцаў на тое, што гэты турнір павінен выхоўваць, і перамога - не самая галоўная яго мэта. Таксама святар адзначыў, як важна імкнуцца да перамог у сваім асабістым жыцці – жадаць працаваць над сабой, становячыся з кожным крокам больш дасканалым хрысціянінам і чалавекам.

Нягледзячы на тое, што гулялі дзеці, і фармат гульні ўсяго чатыры на чатыры, але па накалу гульні не сатупалі гульням самых вялікіх футбольных форумаў, а па шчырасці і самаадданасці нават пераўзыходзілі іх. Каманды паказалі выдатны футбол і парадавалі гледачоў нерэальным напалам эмоцый. Усе гульцы гралі добра, але як вядома "Кубак" адзін. Таму вашай увазе прапануем вынікі турніра:

 

  •     1-е  мейсца: ФК.Бараўляны
  •      2-е мейсца: ФК Радасць (Беразінск)   
  •     3-е мейсца:  ФК Дамінік (Мінск)
  •     4-е мейсца: ФК Івянец.

 Астатнія каманды падзялілі паміж сабой 5-е мейсца.

Уладзіслаў Зарэцкі

 

 

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100