Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У салезіянскім араторыі ў Мінску адбылася сустрэча-разважанне аб пакліканні для хлопцаў
Цэнтр Моладзі
26.02.2015

 

21-22 лютага мінскі араторый імя св. Яна Боска адчыніў свае дзверы для хлопцаў, якія прагнуць распазнаць сваё пакліканне і бліжэй пазнаёміцца з салезіянскім стылям жыцця. Хлопцы прыехалі на сустрэчу з розных салезіянскіх пляцовак  Беларусі: Дзятлава, Бараўлян, Смаргоні і, канешне, Мінску.

Сустрэча распачалася са знаёмства. Пасля ўдзельнікі мелі ўводзіны ў тэматыку сустрэчы і невялікую працу ў групах, у якіх яны знаёміліся з двумя прадстаўнікамі салезіянскага паклікання: бл. Міхалам Руа (святаром) і бл. Стэфанам Шандорам (каад'ютарам). Пасля супольнай размовы кс. Іван Огар SDB звярнуўся да хлопцаў з канферэнцыяй, у якой высветліў, карыстаючыся постацямі салезіянскіх благаслаўлёных, два кірункі рэалізацыі паклікання ў Таварыстве св. Францішка Сальскага. Гэтымі кірункамі з'яўляюцца святарства і пакліканне брата-законніка.

У рамах перапынку і сумеснага адпачынку хлопцы мелі магчымасць пгуляць у хакей, які выглядаў трошку незвычайна, бо адбываўся ў спартыўнай зале, а не на лёдзе. Пасля спаборніцтваў хлопцы накіраваліся ў святыню, дзе ўдзельнічалі ў набажэнстве крыжовага шляху. Набажэнства было тэматычным, бо разважанні былі прачытаны з націскам на слова "пакліканне". Пасля 14-й стацыі хлопцы засталіся ў цішыні, каб сузіраць уваскрослага Хрыста, які быў прысутны ў залатой манстранцыі на алтары.

У нядзелю удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць выслухаць канферэнцыю на тэму распазнання паклікання, а таксама паўдзельнічаць у св. Імшы. Супольны абед завяршыў сустрэчу. Цяпер няхай Дух Святы кліча сваіх супрацоўнікаў да службы.

Матэрыял сайта www.sdb.by 

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100