Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У араторыі адбыўся карнавал
Цэнтр Моладзі
17.02.2015

14-га лютага ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска моладзь адсвяткавала карнавал, які традыцыйна ладзіцца ў апошнія дні перад распачаццем Вялікага Паста.

У суботні вечар моладзь сабралася на вячэрняй св. Імшы, каб распачаць святкаванне разам з Езусам. Падчас гаміліі кс. Павел Шчарбіцкі SDB, вельмі моцна падкрэсліў тэматыку першага чытання з Літургіі Слова аб хваробе праказы. Святар адзначыў, што вельмі часта такую духоўную і маральную “праказу” мы, хрысціяне, носім на сабе, не ведаючы аб гэтым. Кс. Павел падкрэсліў, што лячэнне заўсёды пачынаецца з высвятлення сімптомаў і як вынік - самой хваробы. Толькі калі мужна прызнаемся да сваёй хваробы, мы зможам распачаць эфектыўнае лячэнне з дапамогай ласкі Божай і святарскай паслугі.

Пасля Эўхарыстыі, ўсе былі запрошаныя ў араторый, дзе сабраных чакала цікавая праграма. Сёлятні карнавал быў прысвечаны часам святога апостала Турыну і называўся “Сарванцы Дона Боска”. Усе ўдзельнікі мелі прыгатаваць адмысловыя касцюмы, якія б адпавядалі адзенню вулічнай моладзі ХІХ-га ст.

Галоўнымі героямі свята былі мама кс. Боска, Маргарыта і двух яго выхаванцаў: Міхал Магонэ і Барталамей Гарэллі, якія вялі каманды да св. Яна Боска праз выпрабаванні і цікавыя конкурсы. Напрыкацы ўдзельнікі сустрэліся з Донам Боска, які развесяліў прысутных цікавай гульнёй, а пасля распавёў традыцыйнае слоўка на добрую ноч.

Матэрыял сайта www.sdb.by 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр