Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Адпачынак па-салезіянску: канцэрт і турнір па футболе пры мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля
Цэнтр Моладзі
28.05.2013
24 мая Касцёл адзначаў свята Марыі Успамогі Хрысціянаў. Асаблівым чынам яго святкавала салезіянская сям’я, заснавальнік якой, св. Ян Боска, лічыў Марыю найлепшай падтрымкай сапраўднага хрысціянскага жыцця. «Кожнага, хто ўваходзіць у дзверы араторыя, Марыя бярэ пад сваю няспынную апеку», — казаў святар сваім выхаванцам. Ксёндз Боска давяраў Марыі кожны свой крок і праслаўляў Яе сваімі дзеяннямі.

Вернікі мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля падрыхтавалі ў гонар Марыі Успамогі Хрысціянаў святочны канцэрт, каб праз спеў праслаўляць Яе. Гучалі музычныя выступленні хрысціянскіх гуртоў, спевы хору, дзяцей і моладзі, святароў і сясцёр законных, якія служаць у парафіі. Адчувалася сапраўдная сямейная атмасфера. Напрыканцы пробашч парафіі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB адзначыў, што кожны, каб прыйсці ў гэты дзень у касцёл, напэўна, чымсьці ахвяраваўся, і вельмі добра, што выбар быў зроблены на карысць Панны Марыі —падмурку, на якім варта будаваць сваё жыццё з Богам.

25 мая ў араторыі імя св. Яна Боска пры парафіі прайшоў турнір па футболе для юнакоў 12–14 год. Хоць узрост удзельнікаў быў дастаткова юны, гульня прайшла на высокім узроўні. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з Мінска, Бараўлян і Беразінскага.

На 4-м месцы змясцілася каманда «Пілігрым» (Беразінскае), 3-е месца заняла каманда-гаспадар «Dominic», 2-е месца — каманда «Радасць» (Беразінскае). Пераможцам стаў ФК Бараўляны.

Кожнай камандзе ўручылі прызы і граматы ўдзельнікаў. Каманда-пераможца атрымала кубак, як у сапраўдным футболе, і смачныя прызы.

Таццяна Ісакава
Матэрыял сайта Catholic.by 
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100