Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбыўся восеньскі кірмаш
Цэнтр Моладзі
19.11.2012

18 лістапада ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ладзіўся Восеньскі кірмаш, падрыхтаваны аніматармі, бацькамі і дзеткамі. Распачалося свята св. Імшой а 10 гадзіне, падчас якой а. Павел Шчарбіцкі SDB запрасіў паразважаць прысутных парафіян аб гатоўнасці кожнага з іх прадстаць перад Хрыстом. “Чаму нашае жыццё часта дзеліцца на два бакі: наша штодзённасць, час, калі мы не задумваемся аб стане душы, і толькі нейкая надзвычайная сітуацыя (хвароба, смерць бліжняга, роспач) прымушае нас звярнуцца да яе? ” – менавіта такую думку кс.Павел пакінуў вернікам для разважання. Пасля сумеснай малітвы ўсе прысутныя былі запрошаны да Араторыя, дзе іх ужо чакалі ўступныя танцы і гульні. Падчас свята сапраўдныя каралева, прынцэса, летапісец, шут з дапамогай удзельнікаў высвятлялі якасці сапраўднага караля.

Лозунг свята вяшчаў: “Ты – Цар?”. Менавіта, таму усе прысутныя дапамагалі страціўшаму памяць каралю высветліць, якім ён павінен быць.  Для гэтага ўсе падзяліліся на каманды-княствы, падуладныя каралю. Кожнае княства павінна было зарабіць у часе конкурсаў ключы, з дапамогай якіх адчыняўся куфр, у якім былі схаваны згубленыя якасці караля. Ключы можна было набыць у каралеўскіх пакоях, у якіх кожнае княства чакала неверагодная прыгода – тут можна было і крыжаванку разгадаць, і ў футбол пагуляць і на лыжах пакатацца і шмат іншых рэчаў зрабіць. Прасцей кажучы – на месцы ніхто не сядзеў, тым больш, удзельнічаць у кірмашы маглі не толькі дзеці, але і іх бацькі і родныя, з якімі яны прыйшлі. Напрыканцы святочнага кірмаша мы выявілі, што каралю ніяк нельга абыйсціся без дабраты, мудрасці,розуму, любові да бліжніх, адказнасці і іншых выдатных якасцей. Кожны ўдзельнік свята зразумеў, што такія якасці з’яўляюцца неабходнымі не толькі для караля, але для кожнага чалавека.

Пасля сумеснага фота кароль запрасіў ўжо сваіх не толькі падданных, але і сяброў да салодкага стала.

Можна з упэўненнасцю сказаць, што гэтае свята пакінула ў сэрцы кожнага з удзельнікаў новы расток. Расток, які, калі на яго не забудзешся і будзеш дапамагаць яму развівацца, дасць добры плён для твайго жыцця.

Матэрыял падрыхтавала Таццяна Ісакава

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр