Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Вясенні кірмаш 2012
Цэнтр Моладзі
24.05.2012
Здаецца, не так даўно мы урачыста адзначалі адкрыццё Цэнтра моладзі на новы навучальны год. Але крылы часу хутка ляцяць наперад і ў мінулую нядзелю, 20 мая, мы апынуліся на надзвычай цікавым кірмашы. Вясенні кірмаш распачаўся св. Імшой а 12 гадзіне.

Падчас супольнай малітвы вернікі дзякавалі Богу за яшчэ адзін навучальны год, за дары, якія мы атрымалі падчас яго. Паколькі на Імшы прысутнічалі парафіяне ўсіх узростаў, у казанні а. Павел размаўляў з самымі маленькімі наконт бацькоў. Пасля таго, як дзеткі вызначылі ўсе добрыя якасці сваіх бацькоў, айцец адзначыў, што мы заўсёды павінны маліцца за сваіх выхавацеляў, просячы ў Добрага Бога для іх усіх патрэбных ласкаў. Падчас дароў, якія дзеці і моладзь неслі да Алтара Пана, вернікі маліліся за юную частку нашай парафіі ды ўвогуле за моладзь усяго свету. Дзякуючы Богу, Які нястомна атуляе нас сваёй апекай, мы можам бачыць добры плён сваёй працы, зробленай за мінулы навучальны год.

Таксама падчас св. Імшы айцец Павел прыпомніў словы кс. Боско, які казаў, што лета-гэта небяспечны час, бо летам мы маем шмат вольнага часу і не заўсёды ведаем, як яго выкарыстаць добра. Таму, у сваіх малітвах варта памятаць прасіць Пана менавіта аб мудрасці ў сваім адпачынку. Бо канікул для Бога не павінна існаваць!

Пасля малітвы усе прысутныя былі запрошаныя на працяг праграмы ў Араторый, дзе іх чакаў спектакль, падрыхтаваны дзеткамі, іх бацькамі і моладдзю. Частка вернікаў мела магчымасць бачыць гэтае прадстаўленне на свята Ўваскрасення Хрыста, але для іншых адбылася прэм'ера. Ў аснове пастаноўкі - дзве сюжэтныя лініі. Адна з іх апісвае апошнія гадзіны жыцця Хрыста, іншая-жыццё сучаснай сям'і, якая мае штодзённыя клопаты і цяжкасці, але мужна з імі спраўляецца.

Пасля павучальнага спектакля, удзельнікаў свята запрасілі выйсці на вуліцу, дзе іх чакаў сам кірмаш. Кожнаму прапанавалася ўдзельнічаць у разнастайных крамах: вы маглі памерацца сілай ў перацягванні ліны, боі падушкамі, і іншых конкурсах. Калі вам было вельмі радасна і вы проста не маглі стаяць на адным месцы-да вашых паслуг крама танцаў, калі вам вельмі хацелася праверыць свае веды-вас чакала крама загадак. А, калі пасля ўсіх крамаў вы не адмовіліся б крыху падсілкавацца і астудзіцца-вас з радасцю чакалі ў крамах з ежай, напоямі і марозівам.

Такім чынам, сумаваць не давялося нікому! За ўдзел ў кожнай краме удзельнікі атрымоўвалі незвычайныя грошы - боскі, якія ў выніку можна было абмяняць на прыгожы сувенір. На заканчэнне праграмы усім, у каго засталіся моцы, прапанавалася паўдзельнічаць ў агульным танцы. Зразумела, гэта быў Аўстрыйскі танец, які палюбіўся усім парафіянам без выключэнняў. Скончваючы свае думкі, хочацца выказаць падзяку ўсім, хто прычыніўся да справы падрыхтоўкі кірмаша, усім, хто сваім сэрцам і сваімі малітвамі ў ім ўдзельнічаў, усім, хто асвяціў свята сваёй ўсмешкаю, робячы яго больш яскравым і займальным.

Праз некалькі дзён распачнецца лета. Для школьнікаў - гэта час адпачынку, для студэнтаў, у першую чаргу, - здача іспытаў, пасля якой таксама надыдзе доўгачаканы адпачынак. Адпачынак - гэта час, у які нельга забывацца пра Бога. Бо, Бог ніколі не адпачывае ад нас. Ён з намі заўсёды, у кожную хвіліну. Будзем імкнуцца да таго ж.

Артыкул падрыхтавала Таццяна Ісакава

 


 

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100