Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Мультфільмы, напэўна, адна з самых чароўных згадак аб дзяцінстве кожнага сучаснага чалавека. Вечар суботы, напэўна, самы спрыяльны час для адпачынку. Таму моладзь парафіі Св. Яна Хрысціцеля паспрабавала аб'яднаць дзве гэтыя прыемныя рэчы і атрымаўся Мульткарнавал!

Распачалася мультпраграма св. Імшой, падчас якой кс. Павел адзначыў, што вера можа адчыніць любыя дзверы, а бязвер'е - зрабіць глыбокі мур, нават ў самай цвёрдай падлозе і напоўніць яго пустатой. Кожны сам з'яўляецца адказным за сваю душу-асвятляць яе Любоўю, ці рыць яму расчараванняў і падзенняў.

Пасля сумеснай малітвы моладзь накіравалася да Араторыя - быў час ператварацца ў мультгерояў. Персанажы сапраўды здзіўлялі сваёй падобнасцю да прататыпаў і каляровасцю. Але завіталі да нас два героя, якія не ведалі, што такое мультфільмы і персанажам прыйшлося паказваць ім свой цудоўны мір чараўніцтва і радасці, чым мы ўсе і займаліся на працягу праграмы.

Падчас святочнай праграмы ўсе прысутныя мелі магчымасць пагуляць, паглядзець займальную сцэнку, патанчыць, і проста паразмаўляць за кубкам гарбаты. Усё ўключана, абыякавых быць не магло!

Пасля заканчэння праграмы, мы разам павіншавалі нашых зімовых імяніннікаў, якім ўрачыста было прапанавана выцягнуць сабе падарунак з асабістай думкай, якую прамаўляе да іх Бог.

І куды ж без слоўка на заканчэнне? І зноў духоўны настаўнік моладзі, кс. Павел, падштурхнуў прысутных да вельмі цікавых і глыбокіх думак. Айцец адзначыў, што пасля карнавала цела трэба заладзіць "карнавал" душы. І зараз надыходзіць асабліва добры для гэтага час - Вялікі пост, падчас якога не трэба хадзіць сумнымі і ўсім сваім выглядам паказваць, што чакаеш Пасху, каб можна было зноў радавацца. Не! Вялікі пост - час, калі кожны з нас павінен, носячы ў сэрцы сапраўдную радасць, выконваючы выбраныя пастановы, імкнуцца да самазмянення ў лепшы бок. Гэта  будзе яшчэ адзін крок па дарозе да Дасканаласці.

Да Вяліка паста застаецца ўсё менш часу, таму трэба паспець выбраць годную для сябе пастанову, адчуць карнавал душы, і крочыць, не спыняючыся, па дарозе да Абсалютнай Дасканаласці.
 
Матэрыял падрыхтавала Таццяна Ісакава
 

Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску