Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Прайшлі курсы аніматараў у мінскім Цэнтры Моладзі Імя Св. Яна Боско
Цэнтр Моладзі
12.02.2012
11 і 12 студзеня наш моладзевы цэнтр сабраў аніматараў з Мінска і Смаргоні на фармацыйны курс. Падчас двух дзён маладыя людзі разважалі над пакліканнем аніматара і паглыблялі свае веды па гісторыі ўзнікнення і дзейнасці араторыя Дона Боска.

Першы дзень распачаўся а 16й гадзіне песняй-малітвай. Увазе моладзі было прадстаўлена відэапасланне генеральнага настаяцеля салезіян Дона Паскуаля Чавеса на 2012 год.  Пасля прагляду быў прадстаўлены шэраг пытанняў, на якія трэба было б пашукаць адказу ў нашай штодзённасці.
Напрыклад: Быць добрым пастырам, па прыкладу Езуса і айца Боско, мне як аніматару - што гэта азначае? Або, што неабходна ведаць пра Дона Боска, каб наследваць яго стыль выхавання і харызму?

У групах, разважаючы на гэтую тэму, аніматары прадстаўлялі сваё бачанне гэтых пытанняў. Галоўнай жа мэтай як самога паслання, так і разважання над ім можна назваць вывучэнне гісторыі Дона Боска. Неабходна ведаць, як жыў і выхоўваў ён, каб мець права называцца салезіянінам і аніматарам Дона Боска.

У  першы дзень шмат часу таксама было прысвечана малітве. Падчас Еўхарыстыіі, а таксама адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта было шмат часу, каб задумацца над сваім пакліканнем, паразважаць над тым, колькі крокаў наперад  зроблена ад мінулай сустрэчы, а можа толькі назад?...

Другі дзень распачаўся рана і працягваўся ў падобным стылі: чытанне "Успамінаў араторыя Дона Боска", разважанне над імі, абмеркаванне у групах.

Два дні ў добрай кампаніі ды яшчэ занятыя карыснай справай мінулі хутка. Застаецца спадзявацца, што высновы, якія былі зробленыя не забудуцца так жа хутка. Асабліва хочацца падкрэсліць дапамогу слаезіянаў, якія рыхтавалі і праводзілі гэтую сустрэчу: кс. Паўлу, кс. Аляксандру, клерыку Алегу,  нашым сёстрам-салезіянкам  за усмешку, параду і добрыя словы.
 
Матэрыял падрыхтавала Таццяна Шамко
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр