Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
"Рэкалекцыі Добрай Смерці" у Багданава
Цэнтр Моладзі
27.12.2011
17 і 18 снежня, ужо ў другі раз, моладзь з Мінску, Смаргоні і Дзятлава, сабралася на рэкалекцыі аб Добрай смерці, якія прайшлі ў Багданава. Разам з кс. Паўлам, а. Іванам, с. Тэрэзай і кл. Алегам, на працягу двух дзён, моладзь разважала на гэтую даволі няпростую тэму.
 
У першы дзень мы ўсе шчасліва даехалі да прызначанага месца, дзе нас ужо чакала моладзь са Смаргоні.
Сагрэўшыся кубачкам гарбаты, мы, усе разам, памаліліся і пачалі нашу сустрэчу.

 Тэмай першага дня рэкалекцый стала "Нараджэнне".

І памятаючы, што зусім нядаўна, 8 снежня, мы адзначалі свята Нараджэння Араторыя, мы паглядзелі дзве прэзентацыі, якія падрыхтавала моладзь з Мінска і Смаргоні, пра жыццё нашых араторыяў. Пра тое, як зараджаліся араторыі, ці падобныя яны цяпер да араторыя Дона Боско.
Вельмі цікава было ўспомніць, якімі мы былі некалькі гадоў назад, бо араторый ў нашай парафіі існуе ўжо 11 год! Смаргонскі араторый існуе крыху менш - 8 гадоў. Прагледзеўшы дзве прэзентацыі, мы заўважылі адну думку, якая аб'ядноўвала гэтыя дзве гісторыі. А думка заключаецца ў тым, што Араторый - гэта наш дом, таму што вельмі шмат моладзі і дзяцей, кожны раз збіраюцца ў ім на святы, пагуляць ... ці проста сустрэцца, каб разам з добрай кампаніяй правесці час.

Далей, о.Павел правёў канферэнцыю, на якой асаблівую ўвагу надаў тром, здавалася б простым рэчам: Увага. Давер. Прастата.

"Чым больш у чалавеку ўвагі - тым больш ён забівае ў сабе эгаізм. Адгэтуль варта што ў араторыі не можа быць эгаізму" - кажа кс.Павел .. Таксама, кс. Павел прапанаваў, каб кожны, падчас гэтых рэкалекцый як мага больш знаходзіўся "у цішыні" ... каб не было лішніх размоваў і гучных забаў, але каб мы маглі задумацца над сваім жыццём у так званай "пустыні" ...

Наступную канферэнцыю правёў а. Іван. Галоўнай тэмай яго канферэнцыі была споведзь. А. Іван растлумачыў, што мы заўсёды павінны быць гатовыя да сустрэчы з Хрыстом. Асабліва цяпер, у дні, калі мы ўсе перажывалі Адвэнт, наша сэрца павінна быць чыстым, і павінна быць гатова да прыходу Збавіцеля.
 У сваёй навуцы а. Іван агучваў некаторыя пытанні, якія яшчэ лепш дапамаглі кожнаму падрыхтавацца да споведзі, правесці рахунак сумлення ...

Наступным пунктам нашай праграмы была адарацыя, на якой ў хвілінах цішыні мы маглі застацца адзін на адзін з Госпадам, паразважаць над тым, наколькі мы гатовыя да Яго прыходу, наколькі добра мы клапоцімся пра тое, як пражываем жыццё, ці імкнемся першымі прасіць прабачэнне і дараваць ....

Каму было неабходна, той мог скарыстацца сакрамэнтам споведзі, каб ачысціць сваё сэрца напярэдадні радаснага свята Божага Нараджэння.

Пасля глыбокіх малітваў і разважанняў мы ўсе адправіліся спаць, захаваўшы стан спакою і цішыні.

Другі дзень нашых разважанняў пачаўся з канферэнцыі, якую правёў а. Іван. Галоўная тэма гэтай гучала наступным чынам "Якія мае адносіны з маім нябесным Айцом?"

Пасля Гэтай канферэнцыі ў нас быў час каб адпачыць, але адпачыць сам-насам з Богам. Хтосьці правёў гэты адпачынак у разважаннях пра жыццё, хтосьці чытаў Біблію - усе імкнуліся захаваць тую "цішыню", пра якую казалі з кс. Паўлам.

Пасля, мы сабраліся на рэпетыцыю песень на св. Імшу і а 11.00 мы пайшлі на нядзельную св. Імшу.

Пасля Імшы нас чакала наступная сустрэча.
Тэмай наступнай канферэнцыі, былі нашы адносіны з Богам. "Бог ведае ўнутраны свет кожнага з нас, - кажа с.Тэрэза - І толькі Ён ведае што нам трэба, і як лепш пражыць наша жыццё". Таксама, праведзеная канферэнцыя дапамагла ўсім яшчэ раз задумацца над тым, ці ўмеем мы пазнаць бліжняга, ці ўмеем зрабіць першы крок, або чакаем пакуль гэта зробіць хтосьці іншы.
Гэта была апошняя канферэнцыя рэкалекцый.

Сабраўшыся на абед, мы ўсе разам мы падводзілі вынікі праведзенай працы. Дзяліліся думкамі, ўражаннямі і тым, што больш за ўсё запомнілася.

А таксама дзякавалі кс. Паўлу, а. Івану, с.Тэрэзе і кл. Алегу за арганізацыю гэтых рэкалекцый і канферэнцыі, якія яны праводзілі. Таму што кожны з нас, захаваў у сваім сэрцы менавіта тое, што нам было дорага, і тое што хацеў пачуць кожны з нас.
 
Матэрыял падрыхтавала Юлія Звярынская
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр