Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Святы Мікалай завітаў да моладзі
Цэнтр Моладзі
04.12.2011
А вы былі 3 снежня ў Араторыі св. Яна Боско? Вы не прапусцілі важкай і цікавай падзеі? Вы ўпэўнены, што добра вабілі свой час? Калі на ўсе пытанні вы адказалі "так", тады вы ведаеце, што ў гэты дзень у Араторый св. Яна Боско завітаў св. Мікалай.

Ды не проста завітаў, а як і кожны год, выбраў для гэтага альтэрнатыўны від транспарта. На гэты раз гэта быў самакат, запрэжаны двойкай аленяў. Яшчэ да прыезда св. Мікалая, моладзь, якая прыйшла на свята, старанна падрыхтоўвалі да сустрэчы з гэтым "неардынарным" святым: Адзін з аленяў, вельмі адукаваны, вырашыў запытацца ў прысутных маладых людзей аб іх ведах пра св. Мікалая. Пытанні, якія ён задаваў, былі далёка не самыя простыя. Мала хто ведаў, і толькі адзінкі згадвалі, што св. Мікалай з'яўляецца заступнікам мараплаўцаў, якіх нагнаў шторм, і якім пагражае караблекрушэнне.

Але на гэтым алень не спыніўся. Пасля інфармацыйнага блока ён прапанаваў моладзі некалькі гульняў, так званая, размінка ўяўлення-паспрабаваць збудаваць розныя геаметрычныя фігуры і прадметы. Але алень не забыўся праверыць і фізічны стан маладых вернікаў. Такім чынам, да прыезду святога моладзь была падрыхтавана больш, чым вельмі добра. Святы, які стаміўся падчас доўгай дарогі, быў рады крыху патанцаваць, каб сагрэцца.

Пасля сумеснага танца - вельмі добры час для падарункаў, без якіх св. Мікалай быў бы не сапраўдным св. Мікалаем. Зразумела, ніякай размовы аб падарунках не можа ісці без спеваў ці вершаў. Тут былі і музычныя імправізацыя і дэманстраванне аратарскіх здольнасцей, і святы, шакаваны, у добрым сэнсе гэтага слова, такім сузор'ем талентаў, без лішніх слоў, накіраваўся да мяшка з падарункамі. Але замест падарункаў адтуль паказалася нейкая незразумелая, не самага лепшага выгляду, істота, якая назвалася кікімарай. Вось такога павароту сюжэту ніхто не чакаў, нават сам святы! На пытанне, дзе ўсе падарункі, кікімара адказала, што яна і ёсць галоўны падаруначак. Чамусьці такі адказ не вельмі задавальніў моладзь. Тады кікімара пазвала сваіх памочніц - маленькіх кікімарак, якія, па іх уласных словах, так добра схавалі падарункі, прызначаныя для прысутнай моладзі, што нават самы вопытны следапыт не здолее іх адшукаць. Не вельмі радаваў факт прысутнасці ў іх далонях вялікай колькасці фанцікаў ад цукерак, якія яны, мяркуючы па ўсім, "схавалі" ў вельмі надзейным месцы. Але кікімары былі не такімі і злымі, яны паабяцалі вярнуць падарункі, калі прысутныя згадзяцца пагуляць у іх гульні і станцаваць іх самы любы танец. І калі ўсе ўмовы былі выкананы, кікімары папрасілі моладзь дазволу застацца з імі. . назаўсёды, абяцаючы быць добрымі і прыгожымі. Па іх словах, яны былі ўражаны згуртаванасцю, згуртаванасцю і весялосцю прысутных маладых людзей. Моладзь, пасля складаных роздумаў, узважанняў усіх "за" і "супраць", дазволіла кікімарам застацца ў Араторыі. І, паколькі, кікімары паабяцалі рабіць усе магчымыя намаганні, каб стаць больш лепшымі, падумалі, што на дабро трэба адказваць тым жа і вярнулі мяшок з падарункамі.

Тут, св. Мікалай, бясспрэчна ўзрадаваны тым, што тры кікімары, якія былі такімі зняважлівымі і злымі зусім нядаўна, на яго вачах пачалі ператварацца ў добрых кікімар, і гэта ўсё дзякуючы моладзі, якая здолела заахвоціць іх стаць такімі сваім прыкладам, сабраў усіх вакол сябе і папрасіў кожнага з прысутных назваць добрую справу, якую ён зрабіў у гэтым годзе, якая можа паслужыць своеасаблівым квітком для атрымання падарунка. Калі ўсе добрыя справы былі названы, у святога не было роздумаў аб тым, ці заслугоўвае моладзь тых падарункаў, якіх яна чакае.

Пасля таго, як усе атрымалі свае падарункі, падзяліліся адзін з адным добрым настроем у Аўстрыйскім танцы, прыйшоў час на малітву. Кс. Павел, які нажаль не змог быць з намі на свяце і не ўбачыў св. Мікалая асабіста, падчас прыгожай малітвы пажадаў кожнаму з нас не апынуцца ў жаласным стане - не стаць пустым. Гэта вельмі жудасная рэальнасць нашага часу, калі моладзь напаўняе свае сэрцы нявартымі рэчамі і брыдкімі думкамі, і ў выніку - няма чым прыцягнуць да сябе іншага чалавека. Няма прыгажосці сэрца. Тады малады чалавек застаецца зусім адзін, сам на сам з гэтымі сваімі думкамі. Наш святар адзначыў, што ў сэрцы кожнага чалавека, павінен жыць Хрыстос. Менавіта Ён павінен быць тым агеньчыкам, які будзе вабіць людзей, якія знаходзяцца побач нас. І тады мы не будзем адны, мы не будзем пустымі. Ён будзе жыць у нас, кожны дзень нараджаючыся ў нашых сэрцах праз добрыя ўчынкі і светлыя думкі, праз радасць, праз жаданне жыць, выконваючы Ягоную волю.

Хочацца выказаць вялікую падзяку, усім, хто дачыніўся да гэтага свята, усім, хто, пакінуўшы свае справы дома, прыйшоў у суботні вечар, каб з карысцю правесці свой час! Атрыманы кавалачак радасці ад прабывання разам, доля ўсмешак ад вясёлых гульняў і танцаў - ці гэта не скарб, які можна захаваць у сваім сэрцы і развіваць яго?!

Артыкул падрыхтавалі Антон Юхнавецкі і Таццяна Ісакава
 


 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр