Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Адбылося свята "Хрыстос Валадар - усяго свету Цар"
Цэнтр Моладзі
21.11.2011
Самы звычайны восеньскі дажджлівы дзень можа прынесці шмат радасных эмоцый! Трэба толькі пажадаць настроіць сваё сэрца на неабходную хвалю, што і зрабілі сёння вернікі нашай парафіі.  Злавіць тую самую хвалю было не так складана - трэба было толькі зайсці ў капліцу, каб адчуць настрой свята. Растлумачыць гэта магчыма тым, што тут у нядзелю 19-га лістапада праводзілася сумесная дзіцяча-моладзевая св. Імша, якая паслужыла пачаткам свята, якім сканчаецца літургічны год.

Кс. Павел, пасля таго, як быў прачытаны урывак са св. Пісання, паспытаў у самых маленькіх вернікаў, якімі якасцямі павінен валодаць цар. "Добрым", "працавітым", "справядлівым", "падобным да Езуса!" - менавіта такім ўяўляюць сабе дзеткі сапраўднага цара.

"Аднак, сустракалі вы дзесьці такога цара, у казках ці аповедах, які б не саромеўся спусціцца да сваіх падданых, дзеля таго, каб дапамагчы ім?"- спытаў кс. Павел.

Адказы дзетак былі самыя разнастайныя, але ўсе прыйшлі да высновы, што няма такога кіраўніка сярод простых людзей, які б, застаючыся гаспадаром, здолеў бы заўсёды быць побач свайго народу, бязмерна клапоцячыся аб яго штодзённых праблемах. Але айцец Павел выказаў упэўненасць, што такі Цар існуе, і Ён зараз ёсць з намі, і Ён заўсёды клапоціцца, любіць і разумее кожнага са сваіх падданых, - такім Царом з'яўляецца Хрыстус, Валадар усяго сусвету.

Пасля св. Імшы, ні ў каго не было нават ў думках жадання бегчы дадому, бо ўсе ведалі, што ў Араторыі чакае нешта цікавае. Пры ўваходзе ў Араторый, кожны атрымліваў паперку пэўнага колеру. Усе пытанні, якія маглі паўстаць наконт сэнсу колера, вырашаліся самі па сабе, калі ўдзельнікі свята ўваходзілі ў залу, дзе іх чакала пяць, так званых, стаянак, прысвечаных перыядам літургічнага году. Цікавым момантам  можна назваць нашыя сённяшнія каманды, якія складаліся і з дзяцей, якія ўдзельнічалі ў конкурсах разам з бацькамі (гэта было абавязковай ўмовай!) і таксама з моладзі. Негледзячы на ўзрост, усе былі адной камандай, сапраўднай камандай, ў якой пануе ўзаемаразуменне і павага да кожнага яе члена. Усе  пранікліся атмасферай гульні: хтосьці ў адным кутку адказвае на пытанні аб пэўным перыядзе, у іншым - дзеці стараюцца злавіць з дапамогай шкляначак шарык, які вылятае з вузкай трубкі, бацькі ж спрабуюць, круцячы стол для гульні, закаціць з аднаго боку ў іншы два шарыкі. У трэцім - усе стараюцца забіць цвікі ў брусок і, як мага хутчэй, з'есці пару смачных бліноў. У такія моманты кожнага перапаўняе пачуццё радасці, сапраўднай хрысціянскай радасці, якой неабходна падзяліцца з блізкімі людзьмі. Пачуццё адзінства- вось што кіравала ўдзельнікамі  свята.

 Калі ўсе перыяды былі пройдзены, усе пытанні адказаны, усе конкурсы згуляны, кс. Павел прапанаваў ўсім прысутным сабрацца каля вялікага кавалка белай паперы, прылепленага да шкла. Было відавочна, што пад белай чыстай паперай чакае нешта цікавае і патрэбнае, але, каб даведацца, што там, ўдзельнікам сённяшняга свята трэба было адказаць на яшчэ колькі пытанняў.

Пасля кожнага вернага адказу, з кавалка паперы здымаўся адзін маленькі кавалачак, што садзейнічала адкрыццю таямнічага вобраза, які з кожным адказам усё больш вымалёўваўся. І вось, апошняе пытанне - інтрыга раскрываецца… перад намі паўстае вобраз Хрыста - Валадара сусвету!

Вобраз Цара, Які кожную хвіліну, кожную секунду знаходзіцца побач з намі ў нашым сэрцы. Вобраз Цара, Які заўсёды выслухае ўсе нашыя просьбы і малітвы. Цар, Які ніколі не пакіне нас адных. Цар, Які клапоціцца пра сваіх падданых. Сапраўдны ЦАР!

І, вядома, пасля напружаных пошукаў верных адказаў на пытанні, займальных гульняў і конкурсаў, трэба  крыху аднавіць свае моцы. А што ў гэтым  дапаможа, калі не невялікая салодкая падсілкоўка пасля, вядома ж, падмацавання духоўнага?

Час бяжыць хутка, нават вельмі. І зараз сапраўды ёсць спрыяльны момант, каб добра падумаць аб сваім яшчэ адным перажытым годзе. Якім ён быў, што прынёс, што можна змяніць, а што ўмацаваць у сваім духоўным жыцці? І ніколі не баяцца выходзіць на новы ўзровень зносінаў з Хрыстом, адзіным сапраўдным Царом, Які заўсёды цікавіцца нашым жыццём і чакае нас.

Артыкул падрыхтавалі Яўген Бурко і Таццяна Ісакава
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр