Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У Центры Моладзі прайшлі "Разважанні аб Добрай Смерці"
Цэнтр Моладзі
31.10.2011
29 і 30 кастрычніка у Цэнтры Моладзі адбылося даволі незвычайнае мерапрыемства - разважанне наконт Добрай Смерці. Моладзь з Дзятлава, Смаргоні і Мінску пад кіраўніцтвам кс. Паўла і клерыка Алега праз два дні разважалі на гэтую даволі цікавую і вельмі важную тэму.
 
"Разважанне аб добрай смерці не азначае, што нашая моладзь сабралася паміраць, але гэта вельмі добры шанец быць заўсёды падрыхтаваным, ведаць,што неабходна зрабіць, каб быць добра падрыхтаваным,калі нябесны Айцец пакліча нас да Сябе" - такімі словамі кс. Павел растлумачваў усім прысутным на суботняй св. Імшы сэнс рэкалекцый, якія распачыналіся  менавіта гэтай св. службай. Пасля св. Імшы моладзь з Дзятлава, Смаргоні і Мінску накіравалася да Араторыя, дзе ўсіх чакалі дзве цікавыя гульні, падрыхтаваныя  арганізатарамі рэкалекцый. Гэтыя гульні падштурхнулі нас да таго, каб мы задумаліся аб тым, наколькі мы давяраем нашаму Кіраўніку і ці здольныя мы ў поўнай паслухмянасці крочыць туды, дзе Ён хоча нас бачыць.

Пасля мы накіраваліся ў святыню, дзе кожнага з нас чакала асабістая сустрэча з жывым Хрыстом праз Адарацыю. Падчас слоўка с. Маргарыта прывяла прыклад, які прымусіў кожнага задумацца пра сваё жыццё. Яна ўзняла далонь і сказала, што гэта душа, без упрыгожванняў, без анічога. Потым яна ўзяла пальчатку і апранула яе на далонь, кажучы, што пальчатка з'яўляецца целам. Мы вельмі часта клапоцімся пра сваё цела, забыўшыся на душу. Але прыйдзе час, і мы дакладна не ведаем, калі ён настане, калі Пан Бог пакліча цябе і скажа : "Пакінь цела і дай мне  сваю душу." І тады нам прыйдзецца зняць прыгожую і  дасканала дагледжаную пальчатку і адкрыць далонь. Якой яна будзе? Залежыць толькі ад нас саміх.

Пасля малітвы мы мусілі пайсці на адпачынак, які нам падараваў наш агульны дом - Араторый. Намагаючыся заставацца ў цішы, як фізічнай так і духоўнай, мы ўтульна разаслалі свае спальныя месцы і пагрузіліся ў такі прыемны  і салодкі сон. Але, не паспелі мы закрыць вочы, як пачулі голас клерыка Алега, які будзіў нас - надыйшла раніца, новы дзень нашага жыцця, за які мае быць падзяка Таму,Хто яго падараваў.

Пасля агульнай малітвы нас чакаў смачны сняданак,пасля якога - канферэнцыя, на якой ад с. Тэрэсы мы пачулі, што кожны чалавек падобны да Бога, але толькі праз зносіны з іншым чалавекам мы можам зразумець, наколькі мы падобны да Яго.  Сястра прапанавала нам рабіць так, як робіць Бог, бо Ён заўсёды робіць толькі дабро.

Пасля мы мелі некаторы час на асабістыя разважанні, што датычацца нашага духоўнага жыцця, так званая пустыня - толькі я, такі, які ёсць, без ўпрыгожванняў  перад  абліччам Бога.
Пасля мы зноў сустрэліся ўсе разам і нас чакала апавяданне пра сон Дона Боско, у якім ён даведваўся ад шатана, якімі трыма вузламі ён ўтрымлівае моладзь, каб яна не магла ў поўнай ступені карыстацца Божымі ласкамі. Пасля яскрава апісаных карцін звязаных вяроўкамі маладых людзей, мы ўсвядомілі, як важна не замоўчваць грахі, як важна спавядацца з пачуццём болю за грахі і як важна спаўняць дадзеныя Богу пастановы.

 Пасля мы мелі вольны час, калі кожны жадаючы мог скарыстацца сакрамэнтам Споведзі, ці проста працягнуць ў цішы разважаць над сваім духоўным жыццём.
 
Безумоўна, атрымаўшы новыя веды пра тое, як трэба рыхтавацца да смерці, як, увогуле, ставіцца да яе (бо, як казала с. Маргарыта, мы не ведаем, што будзе з намі заўтра, дзе мы будзем праз гадзіну, што будзем рабіць праз тыдзень, але мы дакладна ведаем - смерць прыйдзе да нас, назаўтра ці праз сто год, але прыйдзе), мы накіраваліся на заключную св.Імшу, падчас якой прасілі, каб Бог дапамог нам жыць не лёгкім і прыгожым (што часта прыраўноўваецца да паняцца "фальшывым"), але сапраўдным жыццём. Сапраўдным жыццём з адзіным заўсёдным кіраўніком - Хрыстусам і адзіным Айцом, Які чакае кожнага з нас у сваім Валадарстве.

"Вы думаеце, калі Бог стварыў рай, Ён не хоча яго запоўніць?" - на гэтых словах кс. Павел акцэнтаваў павагу падчас казання.
 Варта і вельмі карысна для кожнага чалавека спыніцца і задумацца пра свой жыццёвы шлях - куды ён прывядзе ў выніку?
Дзякуй усім арганізатарам за такое не вялікае па часе, але вельмі моцнае па змесце разважанне аб добра падрыхтаванай смерці, якая будзе, пры нашым старанні, толькі фізічнай смерцю і пераходам да вечнай радасці.

Некаторыя думкі, выказаныя маладымі людзьмі пасля сустрэчы:
"У агульным сустрэча была вельмі добрай. Зразумела, былі свае мінусы і плюсы, але агульная карціна была выдатнай! На падобнай сустрэчы я быў упершыню і не шкадую,што прыехаў. У будучым я яшчэ абавязкова пабываю на такіх сустрэчах!" (Аляксандр Актанаровіч,г. Смаргонь)

"На ўсё патрэбна знаходзіць час…нягледзячы на ўсе жыццёвыя клопаты: час на малітву, час на размову з Богам, з  блізкімі людзьмі… Прасіць прабачэнне, казаць, як табе важны чалавек, як ты яго любіш і не адкладаць гэта на потым.."потым" можа быць ужо позна!" (Вольга Пішчака, г. Смаргонь).

"У выніку сустрэчы я зноў упэўнілася,што давер да Бога - гарантыя шчаслівага жыцця!" (Дзіяна Клімава,г Мінск).

"Вельмі спадабалася, што мы разам начавалі, адчувалася дамашняя атмасфера, згуртаванасць." (Кацярына Мальцава, г.Мінск).
 
Матэрыял падрыхтавалі Таццяна Ісакава і Дзіяна Клімава
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр