Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Свята дня Нараджэння ў Цэнтры Моладзі
Цэнтр Моладзі
23.10.2011
Дзень нараджэння – гэта падзея, якую ўсе чакаюць і прыход якой прыносіць кожнаму чалавеку шмат радасці і прыемных момантаў. Кожнаму, без выключэнняў, прыемна атрымліваць віншаванні, цёплыя позіркі, шчырыя ўсмешкі і пажаданні ў свой дзень. Менавіта для таго, каб адчуць святочны настрой, мы сабраліся 22 кастрычніка, павіншаваць усіх, хто святкаваў дзень нараджэння летам і восенню.

Як належыць кожнаму хрысціянскаму святу, нашае радаснае мерапрыемства распачалося св.Імшой, пасля якой усе прысутныя мусілі накіравацца ў Араторый, на ўваходзе ў які іх чакала пытанне пра дату іх нараджэння. Тыя, якія ўваходзілі ў “крытэрый” імяніннікаў, атрымлівалі торцікі (нажаль, толькі з паперы), якія трэба было прычапіць на адзенне. Пасля ўсіх чакала шмат займальных і цікавых гульняў і танцаў (вядома ж, без традыцыйнага Аўстрыйскага танца свята не адбылося б:).

Пасля таго, як мы атрымалі зарад весялосці, прыйшоў самы ўрачысты момант – ўручэнне падарункаў, дакладней кажучы, выцягванне іх (бо кожны сам павінен быў з заплюшчанымі вачыма выцягнуць сабе падарунак, да якога была прычэплена думка). Вось чаму падарункі імяніннікі “выбіралі” самі – гэтая думка была патрэбна менавіта таму, хто яе выцягнуў. Праз гэтую думку сам Бог выказаў кожнаму Сваё пажаданне.

І, вядома ж, якой дзень нараджэння без салодкага? Падсілкаваўшыся пасля насычанай праграмы, на гэты раз, сапраўднымі (і вельмі смачнымі) торцікамі, мы скончылі сваю маленькую ўрачыстасць слоўкам, якое прамаўляў да нас кс.Павел. Падчас слоўка айцец Павел пазначыў, што жыццё – гэта дар і аб гэтым варта памятаць заўсёды. Бо мы самі не выбіраем ні саміх сабе, ні сваіх бацькоў. Нас выбірае Бог! Дакладна разумеючы, што жыццё ёсць неацэнным дарам, кожны чалавек павінен дзякаваць Богу за гэты дар. Мы мусім прасіць Бога дапамагаць нам рабіць нашае жыццё сапраўдным годным дарам, які будзе даспадобы нашаму нябеснаму Айцу. Бо жыццё кожнага чалавека – гэты не выпадковасць, гэта план Бога. Кожны чалавек ёсць выбраны Богам. Варта заўсёды памятаць пра гэта.
 
Таццяна Ісакава
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр