Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Святы ксёндз Ян Боско назаўсёды ў сэрцах маладых
Цэнтр Моладзі
30.01.2011
29 студзеня абдылося свята ў гонар святога Яна Боско, заснавальніка Таварыства Св. Францыска Сальскага (Салезіянаў), ордэна, да якога адносіцца наша парафія. Урачыстасць распачалася святой Імшой у гонар святога а 19 гадзіне.На свята прыбыло шмат людзей: як моладзь, так і вернікі сталага ўзросту.

Пасля урачыстай св. Імшы моладзь была запрошана ў Цэнтар Моладзі, дзе свята працягнулася.  Там усіх чакала вельмі цікава падрыхтаваная аніматарамі праграма, прысвечаная  ўспаміну святога Яна Боско: незвычайныя гульні, вясёлыя танцы і шмат іншага. Дух Дона Боско прабываў у яго Араторыі з дапамогай прызентацыі ды ўспамінаў, якія паўставалі ў выглядзе невялічкіх пастановак з дзяцінства і сталасці святога.

Пасля актыўнага адпачынку ўсе прысутныя былі запрошаныя на салодкі пачастунак.
Карацей кажучы - усім было весела і цікава, так як гэтага і жадаў святы Ян Боско, святы з усьмешкай на твары!

 Матэрыял падрыхтавала Вольга Перадкова

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр