Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Свята св. Мікалая для Моладзі
Цэнтр Моладзі
07.12.2009
Насамрэч, завітаў ён ажно двойчы: спачатку да дзяцей, а потым – бо яму вельмі ў нас спадабалася – і да моладзі.
Каб ушанаваць госця, хлопцы і дзяўчаты нашай (і іншых) парафій арганізавалі з дапамогаю анёлаў (іх сам св. Мікалаў даслаў з неба), свята кшталту “Еўрабачання”. Падзяліўшыся на 4 группы, мы па чарзе выконвалі вясёлыя творчыя заданні: распрацаваць рэкламы разнастайных рэчаў – пачынаючы ад шкарпэтак і скончваючы свечкаю; скласці і праспяваць песенку пра св. Мікалая, намаляваць паштоўку, а таксама станчыць адмысловы танец.
У выніку нашай падрыхтоўкі шаноўнага госця чакаў сапраўдны канцэрт, на які з’ехаліся удзельнікі з усяго свету: і каўбоі, і пінгвіны, і афрыканцы, і нават японцы! Усе танчылі і спявалі, весяліліся ад душы...
... Але неўзабаве надышоў галоўны момант: які ж св. Мікалай без падарункаў?! І тут усіх чакаў сюрпрыз: высвятлілася, што добры біскуп дасканальна ведае, як мы жылі напрацягу года, і дзякуючы дапамозе анёлаў можа дакладна сказаць, хто быў добрым дзіцяткам Божым, а хто – не вельмі. Прачытаўшы 10 пунктаў з негатыўнага спісу нашых учынкаў, наш госць вельмі засмуціўся, і ўжо вырашыў было ад’ехаць, заставіўшы падарункі сабе. Але тут знайшоўся іншы спіс, і высвятлілася, што нешта добрае ў нас пакуль захавалася... Св. Мікалай ізноў узрадаваўся – і кожны змог атрымаць падарунак. А паколькі, як высвятлілася, св. Мікалай – стары сябра кс. Аляксандра, то і падарункі атрымаліся не толькі прыемнымі, але і карыснымі: сшыткі і алоўкі для катэхезы. І, зразумела, цукеркі – каб думалася лягчэй.

Свята атрымалася сапраўды вельмі добрым, светлым і запамінальным. Шчыра дзякуем тым, хто не пашкадаваў часу і высілкаў на яго падрыхтоўку, а таксама тым, хто ў ім уздельнічаў. Асаблівае дзякуй, зразумела, складаем св. Мікалаю. Цікава – ніхто з парафіі нават не здагадваецца, хто ж выконваў гэтую пачэсную ролю.... Мабыць, быў сапраўдны, з неба. Smile
 
Матэрыял падрыхтавала: Наталля Жданоўская
 
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства >>>
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр