Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
ФК "Савіа-Серабранка" перамог у спаборніцтвах "Кубак Дона Боска"!
Цэнтр Моладзі
01.11.2009
У межах святкавання 150-годдзя з дня заснавання Таварыства святога Францішка Сальскага (салезіянаў) 31 кастрычніка 2009 года адбыліся хрысціянскія спаборніцтвы па міні-футболу для падлеткаў "Кубак Дона Боска".
 У турніры прынялі ўдзел наступныя каманды з Мінска:
  • "ФК Савіа-Серабранка" з Цэнтра Моладзі імя Св. Яна Боска
  • каманда "Міхаэль" складзеная з міністрантаў з Лошыцыцкай парафіі Маці Божай Ружанцовай і парафіі Св. Міхала Арханёла з в. Гатава пад кіраўніцтвам кс. Андрэя Кароля
  • каманда "New Life" прадстаўнікоў Пратэстанцкай канфесіі 
  • каманда з дзіцячага дому "Ангарская" пад кіраўніцтвам а. Сяргея Трысценя OCD, пробашча парафіі Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай

і 2 каманды з Барысава:

  • каманда "ДЭКОС"
  • каманда "Гарызонт" прадстаўнікоў Праваслаўнай канфесіі 
Мерапрыемства распачалося а 8-й гадзіне Святой Імшой у Капліцы Св. Яна Хрысціцеля, якую цэлебравалі кс. Аляксандар Яшэўскі і кс. Андрэй Кароль з Лошыцкай парафіі Маці Божай Ружанцовай.
Пасля арганізатары турніра Алесь Перадкоў і Уладзіслаў Зарэцкі правялі каманды на месца правядзення турніра ў спорт-зал Гімназіі №28.
Напачатку спаборніцтваў адбылася супольная малітва ў інтэнцыі поспехаў і справядлівай гульні, а кс. Аляксандар Яшэўскі SDB удзяліў усім удзельнікам благаслаўленне. Таксама ўдзельнікам быў прадстаўлены галоўны арбітр спаборніцтваў - Святоха Іван.
А пасля - пачаліся самі матчы. Каманды былі падзеленыя на 2 падгрупы па 3 каманды. 
Спаборніцтвы адчыніў матч паміж "ФК Савіа" і "Ангарскай", які не выявіў пераможцы (3:3), але задаў добры тэмп наступным гульням...

...Час прайшоў вельмі хутка і вось з'явіліся свае фаварыты спаборніцтваў: мінскія каманды з Серабранкі і Лошыцы, а таксама добра падрыхтаваныя барысаўчане. Такім чынам паў-фінальныя пары выглядалі наступным чынам: "Савіа" супраць "Міхаэля", а таксама лёс звёў разам "ДЭКОС" і "Гарызонт" з Барысава.

Матчы былі сапраўды напружанымі і вельмі цікавымі. На полі панаваў сапраўдны запал: нягледзячы на велізарную падтрымку з боку кіраўніка лошыцкай каманды кс. Андрэя, "Міхаэль" усё ж не здолеў перамагчы вельмі матываваных "салезіянцаў". Вынік - упэўненая перамога "ФК Савіа" (7:3), пры асаблівай дапамозе з боку выдатнага форварда Арцёма Шэўчыка, які 4 разы паразіў брамы суперніка, і моцнага брамніка Віктара Воўкава, які цудоўна выцягваў "мёртвыя" мячы. Дарэчы абодва яны з'яўляюцца не толькі выдатнымі футбалістамі, але і міністрантамі пры нашай парафіі!

Другі паў-фінал таксама быў вельмі напружаным - ніхто не жадаў аддаваць ініцыятыву суперніку. "ДЭКОС" і "Гарызонт" праявілі сябе як сапраўдныя байцы на полі. А ўсёж "вікторыю" узяў "Гарызонт"(5:3).
Пасля адбыўся першы суцяшальны фінал - матч за 5 месца паміж "New Life" і "Ангарскай". Тут больш трывалымі аказаліся падапечныя айца Сяргея Трысценя OCD з Ангарскай (5:4)
Наступным стаў матч з ганаровае 3-е месца - "Міхаэль" супраць "ДЭКОСа". Мінчукі ўзялі верх - 6:5, і такім чынам сталі Бронзавымі прызёрамі.
А вось і ён - доўгачаканы Фінал!
Барысаўскі "Гарызонт", нават нягледзячы на трохі малодшы ўзрост, дэманструе выдатную камандную гульню і выглядае ўпэўненым у сабе. Але ім супрацьстаіць "галодны" да вялікіх перамог фіналіст мінулага "Кубка Дона Боска" - "Савіа". Хлопцы 2 гады трэніраваліся ў Цэнтры Моладзі і з належнай адказнасццю падышлі да галоўнай сустрэчы на турніры. Але, "не кажы "Гоп!" пакуль не пераскочыш". Гэтая прымаўка была добра вядомая гульцам "ФК Савіа", якія некалькі разоў гулялі ў фіналах розных спаборніцтваў, але заўсёды застанаўліваліся на крок ад перамогі.
Свісток суддзі - і матч распачаўся. Эмоцыі цераз край, усе ўдзельнікі турніру, нягледзячы не ўласныя вынікі, сталі гледачамі і заўзятарамі сапраўды выдатнай гульні з бокі абодвух фіналістаў. Але у гэты дзень на полі была толькі адна каманда...
8:3 - ПЕРАМОГА "ФК САВІА-СЕРАБРАНКА"!!!  
 Яны яе заслужылі, яны яе дачакаліся! Кубак - наш!

Кульмінацыяй спаборніцтваў стала узнагароджанне каманд а таксама лепшых гульцоў.
Такім чынам, па выніках турніра:
  • 6-е месца заняла каманда "New Life"
  • 5-е месца заняла каманда "Ангарская" 
  • 4-е месца заняла каманда "ДЭКОС" 
  • Бронзавымі прызёрамі сталі гульцы каманды "Міхаэль" 
  • Срэбра прымерылі барысаўчане з "Гарызонта"
Ну а "Савіа-Серабранка" - чэмпіён! Капітан каманды Арцём Шэўчык падымае над галавой Кубак Дона Боска!


Напрыканцы быў арганізаваны салодкі пачастунак для усіх удзельнікаў спаборніцтваў.
Жадаем выказаць удзячнасць камандам-удзельніцам, а таксама іх кіраўнікам, якія здолелі арганізаваць хлопцаў для ўдзелу ў спаборніцтвах. Не забываем і пра суддзю турніра - Святоха Івана, які зрабіў цяжкую але выдатную працу.
Дзякуем таксама Дырэктару Гімназіі № 28 г. Мінска Лазоўскай Ніне Аляксандраўне, пры дапамозе якой мы атрымалі так выдатную пляцоўку спартыўнага зала гімназіі.
Асаблівая падзяка арганізатарам "Кубка Дона Боска" - Уладзіславу Зарэцкаму і Алесю Перадкову, а таксама Дырэктару Цэнтра Моладзі імя Св. Яна Боска кс. Аляксандру Яшэўскаму SDB, без якіх ніякага турніру ўвогуле не было б;)
 

Спадзяемся, што гэта быў не апошні "Кубак Дона Боска" і не апошняя перамога "ФК Савіа-Серабранка"!

Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства>>>
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр