Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Рэкалекцыі для моладзі ў Бараўлянах
Цэнтр Моладзі
26.03.2009

       22 сакавіка моладзь з нашай парафіі прымала ўдзел у міні-рэкалекцыях, якія праходілі ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў ў Бараўлянах. Адказныя за гэту сустрэчу былі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB і сястра Вераніка Блізнюк FMA. Яны падрыхтавалі для нас праграму на ўвесь дзень, якая мела назву “Мука Пана Езуса вачыма Яго сведкаў”.

       Як высветлілася ў самым пачатку дзень распачаўся амаль што аднолькава для ўсіх: хтосьці даганяў аўтобус, хтосьці не ведаў дарогі, а хтосьці проста пераблытаў час. Але раняшняя суматоха не перашкодзіла ўсім удзельнікам распачаць гэтыя рэкалекцыі.

      Адразу ж па прыездзе на месца мы пайшлі ў лес. Менавіта там павінна была распачацца першая малітоўная частка гэтага дня – Крыжовы шлях. Ён адбываўся асаблівым чынам. Увесь шлях складаўся з 7 спатканняў з людзьмі, якіх Езус сутракаў на сваёй дарозе на Галгофу. У лесе, у некранутай цішыні, сярод белай пярыны снегу неяк па-іншаму перажылі мы гэтыя спатканні.

      Калі вярталіся назад па дарозе здарылася – як ацаніў пасля момант гэтага дня ксёндз Віктар – снегавое пабоішча. Нават не ведаю, з чаго ўсё пачалося. Магчыма, калі хтосьці прапанаваў зрабіць агульны фотаздымак. Мы выстраіліся, намалявалі ўсмешкі і падрыхтаваліся да вылету птушкі з фотаапарата. Але тут нечакана ў наш бок паляцелі снежкі адна за другой. Цяжка было спыніцца, але ў адзін момант скончыліся сіл і ціхімі павольнымі крокамі мы пайшлі да касцёла.

       А 13 гадзіне распачалася святая Імша, на якой разам з парафіянамі гэтага касцёла мы ўзносілі і свае асабістыя малітвы. Падчас гаміліі ксёндз Віктар прывёў прыклад з гісторыі пра арла і курэй. Арол жыў разам за курамі. Калі прыйшоў адзін чалавек, выпусціў яго і сказаў, каб ляцеў высока, бо ён арол. Арол зноў вярнуўся да курэй. Нічога не змянілася нават пасля трэцяга разу. Адна думка: што робім мы, таксама прывыкаем і не хочам нічога змяніць. Можа прыйшоў час. Гэты час дае Пан Бог, дае нам час рэкалекцый, трэба толькі яго выкарыстаць.

      Пасля разам мы падрыхтавалі невялікі абедзік. Да нас далучылі яшчэ некалькі дзяўчат. А падсілкаваўшыся, сястра Вераніка правяла з намі канферэнцыю. Яна скаладалася з трох этапаў. Усе былі падзеленыя на пары. На першым этапе кожная пара атрымала ўрывак з Евагелля паводле святога Лукі (22;23). Трэба было правесці аналіз свайго ўрыўка, вызначыўшы месца, час, акцёраў і іх сувязь, каштоўнасці акцёраў, чаго чакалі адзін ад аднаго. Другі этап – гэта апавяданне ад імені галоўнага героя з прадстаўленага ўрыўка. Вось радкі некаторых з іх.

      Старэйшына народу: “Я добра памятую той дзень… Да нас прывялі чалавека. Казалі, што менавіта ён – Хрыстус. Мы не ведалі, як сябе паводзіць. Мы вырашылі даведацца ў яго: ці на самой справе ён з’яўляецца Хрыстом. На што ён проста адказаў:  “Калі я вам скажу, вы не паверыце…

      “Я Иуда. Я всё уже сделал. Осталось только посмотреть на муки этого несчастного. Наверно, это будет забавно. А вот и солдаты. Значит, пора действовать. Осталось мгновение, и … никогда не думал, что твоя судьба будет в моих руках. Вот и всё, дело сделано. Этот поцелуй, казавшийся многим дружеским, стал решающим в твоей судьбе…” 

      Чалавек з натоўпу: “Я проходил мимо, увидел толпу, которая страстно кричала «На крест его!». Не стало любопытно, сделав шаг в сторону толпы, я вдруг оказался внутри неё и был уже захвачен необъяснимым желанием смерти этого несчастного. И теперь уже я кричал «На крест его!»…

       У канцы канферэнцыі мы рыхтавалі пытанні для герояў і спрабавалі самі на іх адказаць.

      Дзень скончыўся словамі падзякі ад ксяндза Віктара за гэты дзень, кароткімі аб’явамі і надзеяй на наступныя сустрэчы. Атрымаўшы благаслаўленне, мы вырушылі ў дарогу на Мінск.

      Яшчэ раз выказваем шчырыя словы ўдзячнасці ад імя ўсёй моладзі для арганізатараў за гэты цудоўны дзень рэкалекцый!!!   
 
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства.
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр