Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Адбыўся Карнавал!
Цэнтр Моладзі
23.02.2009

  Як вядома, 22 лютага ў нашым моладзевым цэнтры адбывалася нешта незвычайнае, а менавіта Карнавал, які ў гэтым годзе быў падмацаваны тэмай Рэтра.

Вечар прайшоў хутка, і я вельмі жадаю хутчэй распавесці ўсім, каго не было з намі, што з намі адбывалася...


Як і заўсёды ў стылі салезыянскага адпачынку, мы не маглі абысціся без гульняў і танцаў. Гэта было нешта накшталт сумесі смешнага, спартыўнага, вясёлага і забаўляльнага. Адначасова з прыемным, мы вырашылі выкарыстаць час напярэдадні посту і павіншаваць адзін аднаго са святамі: хлопы – дзяўчат, ну а дзяўчаты, зразумела, хлапцоў. Але зроблена гэта было “смачна” і ад сэрца!!! Хлапцы праспявалі нам, простай мовай кажучы, “Бэса мэмучу” з невялічкай мініяцюрай, а мы з дзяўчатамі паставілі міні-спектакль пад назовай “Што было б, каб у арміі служылі дзяўчаты”. Ці атрымалася віншванне, ці не, можна было зразумець па колькасці усмешак і апладысментаў. Але сапраўдным відовішчам стаў конкурс на лепшую пару ў таямнічым і кранальным танцы Танга. Спадзяюся, што ўсе мяне падтрымаюць, гэта быў самы запамінальны момант!


Другім крокам праграмы, зразумела, была дыскатэка. Было і смешна, і весела, і прыемна пачуць добрую музыку мінулага часу, любімыя песні нашых бацькоў (вы не забыліся, стыль Рэтра!). Падчас, можна было крыху падсілкавацца салодзенькімі прысмакамі ў нашай утульнай сталоўцы і паразмаўляць. Адным словам, адбыўся сапраўдны карнавал, які мы штогод чакаем і рыхтуемся.
Які карнавал адбываецца без абрання Караля і Каралевы балю? Вядомі, што ніякі, таму і мы не адсталі. Актыўна ішло галасаванне, было некалькі прэтэндэнтаў на абедзве пасады, але бясспрэчнай большасцю галасоў перамаглі... Наталля Шышонкава ў сваім шыкоўным шутры! і... што б вы думалі... канешне ... непараўнальны ў сваім танга Ілля Матыяшкойць! Закончыла вечар сястра Віялета, зачытаўшы наступны ўрывак з паслання апостала Паўла да Карынцянаў: “Любоў не верыць няпраўдзе, але радуецца праўдзе...”


Вось такі кароткі нарыс. Вы ўжо пашкадавалі, што не прыйшлі? Ну тады мы чакаем Вас на наступны год, а цяпер рыхтуемся да Вялікага посту. З Богам!


З вамі была Шамко Таццяна.

Таксама прапануем вашай увазе: Фотаздымкі з карнавала. 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр