Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Св. Мікалай для Моладзі
Цэнтр Моладзі
12.12.2008

Святы Мікалай крыху спазніўся (на адзін дзень), але ўсё ж завітаў да нашай парафіі! Увечары 7 снежня а 19-й гадзіне распачалося свята сустрэчы са святым. Моладзь як заўсёды чакала падарункаў, але на гэты раз вырашыла "адплаціць той жа манетай", г.з. падрыхтаваць штосьці для Прыпутніка. У гэтым ім дапамагала "Неверагодная 4ацьвёрка" - майстры розных справаў: Мастацтва, Танца, Тэатра і Кулінарыіі. Яны раздзялілі прысутных на 4 каманды, якія "у адзіным парыве" рыхтаваліся да прыезда госця. І зразумела мелі поспехі! Пэўна падрхтоўка была не меней прыемнай за самое выкананне.

Але вось і Ён! Чырвонае паліто, сівая дарада - усе атрыбуты пры ім. Усе з захапленнем пачалі паказваць сваю працу - Танцы, малюнкі, Тэатральную пастаноўку "Свяціцель Мікалай", часатаваць госця майстэрска прыгатаванымі стравамі. Прыпутніку ўсё прыйшлося да спадобы - ён усмяхаўся і дзякаваў. Але штосці было ўсёж не так... Калі справа дайшла да падарункаў ад самого Мікалая, выявілася, што гэта (УВАГА!) ніякі не святы Мікалай! І яму проста пашчасціла, што ён трапіў у супольнасць хрысцьянаў. Хтосці мог бы і не зразумець. 

Але ўсё нарэшце скончылася выдатна: раптам з'явіўся сапраўдны святы Мікалай, і ня толькі выратаваў нашчаснага, але і падараваў усім прысутнічым доўгачаканыя падарункі.  Высвятлілася, што ён заўсёды быў сярод нас. Файна было, што ўсе скончылася выдатна. Спадзяемся, ніводнага расчараванага з так добра праведзенага вечара не засталося!

Напрыканцы кс. Віктар прамовіў некалькі словаў аб Вялікім святым, у гонар якога ўсе сабраліся. Святы Мікалай не толькі быў шчодры і міласэрны, ён таксама быў вельмі сціплы - робячы дабро ніколі не ўзвялічваў сябе. Толькі праслаўляў Пана Бога, у Чый гонар і Чыёю моцаю ён гэта рабіў. Пасля прамовы кс. Віктар удзяліў удзельнікам свята благаслаўлення Божага.

Шчыра дзякуем усім адказным за падрыхтоўку выдатнага мерапрыемства!


 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр