Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
 
Шостыя штогадовыя хрысціянскія спаборніцтвы па мікра-футболе «Кубак Дона Боско» узялі свой пачатак 25 лістапада ў мінскай Серабранцы. 


Распачалося ўсё са святой Імшы, у якой узялі удзел арганізатары турніру, прадстаўнікі некаторых каманд і парафіяне. Казанне для сабраных прамовіў ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. Ён правёў паралелі паміж нашым зямным вандраваннем і гульнёй у футбол. Святар звярнуў увагу, што калі б столькі энергіі і высілкаў, колькі накіроўваем на перамогу на футбольным полі мы трацілі на тое, каб збавіцца, то ўсе дакладна сталі б святымі. «Футбол гэта добрая рэч, і нават вельмі добрая, калі падыходзіць да яго з розумам і мудрасцю», — падкрэсліў ксёндз Павел.

Лёсаванне адбывалася пасля святой Імшы ў араторыі. Па яго выніках якога каманды-ўдзельніцы былі размеркаваны па чатырох групах. Так у групу А трапілі каманды: «Савіо», «Арлы», «Траянскі конь», «Таты»; группа В мае наступны склад: «Convorto», «SDB», «Мірыэль», «Міхаэль», у групе С паміж сабою будуць змагацца «Волат», «Рок-н-рольшчыкі», «Глорыя» і «Фавор», а ў групе D лёс вызначыў апынуцца камандам «Вінегрэт», «Землякі», «Легіён» і «Кармэль».

Гульні распачнуцца 1 снежня. Зараз у каманд ёсць час пазнаёміцца з вынікамі лёсавання, абмеркаваць магчымыя расклады і сабраць свае сілы для барацьбы на спартыўнай пляцоўцы.

Усіх неабыякавых да спорту і да моладзі людзей просім аб малітоўнай падтрымцы спаборніцтваў у гонар вялікага апостала моладзі святога Яна Боско. 
 
Матэрыял сайта sdb.by 

Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску