Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Цэнтар Моладзі імя св. Яна Боска


Расклад працы араторыя:

для ўсіх жадаючых дзверы Моладзевага цэнтра адчынены з чацвярга па нядзелю з 18.00 да 21.00 — у гэтыя дні запрашаем правесці час разам, выпіць гарбаты, пагуляць у спартыўныя і настольныя гульні, скончыць дзень супольнай малітвай і паслухаць традыцыйнае салезіянскае «слоўка на дабранач».

Тэматычныя сустрэчы:

Кожны чацвер і субота — «асабліва» спартыўныя дні: запрашаем хлопцаў на футбол, дзяўчат — пагуляць у разнастайныя настольныя гульні і выпіць гарбаты.
Кожную пятніцу ў 20.00 — час для супольнай ружанцовай малітвы.
Для дзяцей араторый працуе па нядзелях з 11.00.

Паглыбляем веру:

аўторак, 20.30 — катэхеза для працуючай моладзі
серада, 20.30 — катэхеза для студэнцкай моладзі
Таксама, у адпаведнасці са сваім раскладам, праводзяцца катэхезы для школьнікаў, маладых сем’яў (СМС), дарослых і іншых груп.

Сардэчна запрашаем быць разам!

Цэнтар Моладзі імя святога Яна Боско пры парафіі святога Яна Хрысціцеля функцыянуе з 8 снежня 2000 года. За гады яго існавання былі апрабаваныя розныя метады працы з дзецьмі і моладдзю, якія уключаюць у сябе розныя кружкі, правядзенне вакацый для дзяцей і моладзі, штодзённую працу цэнтра ў якасці спартовай залы, арганізацыю разнапланавых мерапрыемстваў. Усю гэтую працу праводзяць святары і клерыкі Таварыства святога Францыска Сальскага, законныя сёстры кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі, а таксама група моладзі, якая аказвае ім дапамогу (аніматары). Дырэктарам Цэнтра ў дадзены момант з’яўляецца ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. Цэнтр функцыянуе пры фінансавай падтрымцы разнастайных ахвярадаўцаў. Цэнтр наведваюць розныя групы дзяцей і моладзі, не толькі парафіяне, але і іншыя.



На каталіцкіх спаборніцтвах па мікра-футболе "Кубак Дона Боско 6" завяршыўся першы этап
Цэнтр Моладзі
17.12.2016
Завяршыўся першы гульнявы этап на хрысціянскіх спаборніцтвах па мікра-футболе “Кубак Дона Боско”, якія адбываюцца ў араторыі св. Яна Боско пры салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску. Спаборніцтвы праводзяцца ўжо шосты год запар і асноўнай мэтай іх з’яўляецца падзяліцца з удзельнікамі сведчаннем хрысціянскай каталіцкай веры і салезіянскай харызмай, а таксама прывіць любоў да здаровага ладу жыцця.
Падрабязней...
 
Салезіянская моладзь з Мінску адсвяткавала «Андрэйкі»
Цэнтр Моладзі
29.11.2016
Салезіянская моладзь з Мінску адсвяткавала «Андрэйкі»26 лістапада ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбылося свята «Андрэйкі». Яно традыцыйна гаворыць аб тым, што на наступны дзень распачынаецца Адвэнт — асаблівы перыяд радаснага чакання прыйсця Збаўцы.
Падрабязней...
 
Стартаваў шосты «Кубак Дона Боско»
Цэнтр Моладзі
26.11.2016
Шостыя штогадовыя хрысціянскія спаборніцтвы па мікра-футболе «Кубак Дона Боско» узялі свой пачатак 25 лістапада ў мінскай Серабранцы.
Падрабязней...
 
«Пакліканыя да айцоўства» — сустрэча аб салезіянскім пакліканні для хлопцаў «ProVocatio» прайшла ў Мінску
Цэнтр Моладзі
09.10.2016
8 − 9 кастрычніка ў мінскім салезіянскім араторыі адбылася сустрэча для хлопцаў, якія жадаюць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне. Гэтую магчымасць выкарысталі 15 чалавек з Жупран, Смаргоні, Бараўлян і Мінска. 
Падрабязней...
 
У араторыі адбыліся спаборніцтвы па мікра-футболе за Кубак св. Дамініка Савіо
Цэнтр Моладзі
25.04.2016
Чацвёрты штогадовы турнір па мікра-футболе ў гонар святога Дамініка Савіо ў мінскім салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско адбыўся 23 красавіка. У турніры прыняло ўдзел восем каманд з розных куткоў нашай краіны. Спаборніцтвы былі зарганізаваны для юных футбалістаў ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў уключна.
Падрабязней...
 
Скончыўся #КДБ5
Цэнтр Моладзі
21.01.2016
Усё мае свой пачатак і канец. Так і пяты Кубак Дона Боско, якога мы так доўга чакалі, паказаў нам сваю кульмінацыю ў выглядзе фінальнага матча, і нам засталося толькі пабачыць “эпілог”, якім стане цырымонія ўзнагароды галоўных герояў гэтага апавядання.
Падрабязней...
 
#КДБ5 выходзіць на фінішную прамую
Цэнтр Моладзі
18.01.2016
У панядзелак, 11.01, на пятым Кубке Дона Боско павінна было адбыцца 4 гульні. Але адбылося толькі дзве, бо ў каманды са Смаргоні FC “Bosco” з-за непрадбачаных абставін не атрымалася прыехаць на свае гульні.
Падрабязней...
 
«ПачатакПапярэдні12345678ДалейКанец»

Старонка 1 з 8
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100