Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Калядны канцэрт гурта "Небасхіл"
"Небасхіл"
25.01.2012

22 студзеня ў парафіяльным Араторыі адбыўся доўгачаканы канцэрт гурта “Небасхіл”.

Доўгачаканы, таму што, чакалі яго цэлы год і трошкі яшчэ, пакуль хварэў Антон (бас гітарыст) :) Але, такім чынам, нам удалося захаваць пачуццё урачыстасці аж на месяц.
Гэтая святочная сустрэча з “Небасхілам” заўседы праходзіць ў незвычайнай такой атмасферы сямейнай цеплыні і размовы. Невыключэннем быў і гэты канцэрт. Як звычайна, прыйшло шмат людзей розных пакаленняў, прыехалі госці з іншых парафій і атрымался СВЯТА )

Небасхіл парадаваў сваіх прыхільнікаў як ўжо даўно вядомымі спевамі, якія можна было спяваць усім разам (чым мы і скарысталіся)), так і новымі, якіх, дарэчы, было вельмі шмат. Можа ўжо пара запісваць новы дыск?!
Вядучымі былі кс. Павел Шчарбіцкі sdb і салістка гурта Наталля Матыяшкойць.

Разам з імі мы разважалі пра Любоў, якая нарадзілася ў Бэтлееме каля 2000 год таму назад, пра Любоў, якая павінна нараджацца ў нашых сэрцах кожным ранкам, пра Любоў – самы дарагі і доўгачаканы падарунак на Свята ад нашых блізкіх, нашым блізкім…..
Можа мы не пачулі нічога новага, усё гэта вельмі банальна, так банальна, што мы ўжо прызвычаіліся да гэтай Весткі аб нараджэнні Любові і даўно не перажываем Свята Божага Нараджэння, як праяўлення Любові Бога да чалавека. Мы ператварылі яго ў нейкую пагоню за падарункамі, добра падрыхтаванай вячэрай, чаргой да канфесіяналу проста таму, што традыцыя… Дзесьці ў гэтай мітусні згубілі Любоў!

Спадзяюся, што словы, якія накіравалі да нас вядучыя і тэксты песень гурта, дасягнулі глыбіні кожнага сэрца, узварушылі нашую прызвычаенасць да звычайных цудаў, якія Бог чыніць ў нашым жыцці і заставілі з новымі сіламі клапаціцца пра жыццё Любові ў нашых дамах і распаўсюджванне Яе водара па ваколіцах.

Вось такім быў гэты цудоўны вечар: сямейным, цёплым, жывым, радасным…
Жадаем “Небасхілу” творчых поспехаў, плённага сведчання і радасці!

Матэрыял падрыхтавала Ірына Петрусевіч

 


 

 

 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100