Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канцэрт "Небасхіла" на фестывалі "Птушкай будзь" у г. Браслаў
"Небасхіл"
01.12.2011
5-га лістапада гурт "Небасхіл" даваў канцэрт на музычным фестывалі "Птушкай будзь" у горадзе Браславе. Прапануем вашай увазе аповед удзельнікаў гурта пра падарожжа ў Край Азёраў.
 
Горад Браслаў на поўначы Беларусі нам даўно і добра знаёмы. Жыхары гэтага маляўнічага месца вельмi любяць музыку. Менавіта там адбыўся чарговы, ужо пяты па ліку фестываль рэлігійнай песні "Птушкай будзь". Нажаль у гэтым годзе фестываль наведалі не вельмі шмат удзельнікаў і слухачоў.

Наша чарга паказаць свае песні надыйшла даволі хутка, ледзь толькі мы прыехалі з Мінска. У гэты раз мы вырашылі выканаць больш хуткія песні: "Awesome God", "Mama Maria", даўно знаёмыя "Крыжовы шлях", "Мой Бог" і зусім свежая "Новы дзень". Браслаўцам нашыя спевы прыйшліся даспадобы.
 
А ўвечары ўсіх прысутных чакаў сюрпрыз ад арганізатараў мерапрыемства ксяндза Лешыка - барбекю і выступ фолк-гурта з Мінска. Які гурт будзе выступаць ніхто дакладна не ведаў, і якое было нашае здзіўленне, калі мы ўбачылі Піта Паўлава і Алезіса Дземідовіча, легендарных музыкаў з гурта N.R.M.. Сюды яны прыехалі са сваім фолк-праектам Pete Paff. І як шкада, што засталося не так шмат слухачоў, але тыя, хто прысутнічаў дакладна не пашкадавалі. Гурт выканаў,як народныя, рэлігійныя ("Магутны Божа") так і ўласныя творы і нават кавэр Metallica "Nothing else matters", перакладзены на беларускую мову. Гэта было лепшае завяршэнне фестывалю.
 
А нашая місія ў Браславе на гэтым не скончылася. Наступнай раніцай мы адказвалі за музычнае афармленне нядзельнай імшы, пасля якой выканалі некалькі сваіх твораў.

Дзякуй усім, хто прыйшоў нас паслухаць, усім, хто запрасіў і сустрэў. З вялікай радасцю яшчэ прыедзем на Браслаўшчыну.
 
 Матэрыял падрыхтаваў А. Калядзін
 

 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр