Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Калядны канцэрт музычнага гурта "Небасхіл"
"Небасхіл"
30.01.2011
Добрай традыцыяй нашай парафіі сталі канцэрты гурта «Небасхіл» з нагоды Свята Божага Нараджэння. Ужо пяты год запар гучалі 6 студзеня у моладзевым цэнтры Святога Яна Боска і вядомыя калядкі, і новыя спевы. Дарэчы, некаторыя з новых спеваў былі напісаныя бас-гітарыстам і ўдарнікам гурта. Здалося, што яны спадабаліся не менш, чым ужо вядомыя. Упершыню гурт парадаваў слухачоў і знакамітымі “навагоднімі” спевамі, якія адусюль гучаць у пераднавагодні час.

Прыемна, што нягледзячы на тое, што у гэтым годзе дата канцэрта выпала на будні працоўны дзень, моладзевы цэнтр быў поўны, а слухачы былі розныя – і моладзь, і людзі паважанага ўзросту, і дзеці, якія так смешна скакалі і танцавалі перад выканаўцамі.

Увогуле канцэрты, прысвечаныя Святу Божага Нараджэння заўсёды адметныя сваёй цеплынёй, добрым настроем, вяселлем і радасцю – бо сам Бог прыходзіць да людзей, прытуляецца да сэрцаў, каб аднавіць іх. Удзельнікі гурта спадзяюцца, што і гэты вечар паспрыяў незаўважнаму набліжэнню нашых душаў да Бога.

 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100