Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канцэрт гурта "Небасхіл" у Лучаі
"Небасхіл"
01.11.2010
30 кастрычніка ў мястэчцы Лучай у Касцёле Святога Юды Тадэвуша (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) адбыўся канцэрт парафіяльнага музычнага гурта Небасхіл. У гэты дзень у Касцёле адзначалі 20-цігоддзе аднаўлення Касцёла. А таксама ў гэты дзень былі імяніны Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які прыехаў да лучаўскай святыні.

Калі ехалі на канцэрт, не ведалі нават, что такое Лучай і дзе ён знаходзіцца. Але калі прыехалі, былі здзіўлены прыгажосцю гэтага мястэчка. І былі здзіўлены тым, что з калонак лучаўскай святыні мы пачулі нашыя спевы. Было вельмі прыемна.

Пробашч кс.Мікалай Ліпскі паказаў нам Касцёл і трошкі паведаміў яго гісторыю.
Мы ўдзельнічалі ў Святой Імшы. Пасля Святой Імшы парафіяне шчыра павіншавалі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з імянінамі, падзякавалі за тое, што Мітрапаліт знайшоў час завітаць і памаліцца разам з вернікамі лучайскай святыні.
 
На заканчэнне літургіі адбыўся наш канцэрт. Кожны спеў суправаджаўся каментарыямі, у якіх закраналіся тэмы сучаснага жыцця. Было вельмі прыемна, што людзі засталіся нас паслухаць. Нашымі слухачамі былі як маленькія, так і старэйшыя людзі. Маем надзею, что нашыя спевы закранулі сэрца кожнага, незалежна ад узросту. Пасля нашага канцэрту адбыўся вельмі прыгожы салют.

Вельмi жадаем зноў наведаць гэтае мястэчка. Спадзяемся, калiсьцi так i станецца. Дзякуем Пану Богу за гэты цудоўны дзень i за ўсiх, хто быў у той час разам з намi!
 
Вольга Красільшчыкава

 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр