Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Малітоўная сустрэча з удзелам гурта "Небасхіл"
"Небасхіл"
18.03.2010

14 сакавіка ў Цэнтры Моладзі імя Св.Яна Боско адбылася малітоўная сустрэча з удзелам  музычнага гурта "Небасхіл". Тэматам сустрэчы быў "Крыжовы шлях у маім жыцці". Сустрэча праходіла ў фармаце разважанняў з тэматычнымі кампазіцыямі музыкаў. Падчас разважання панаваў утульны добры настрой.

Прапануем вашай увазе: 

  • Поўны тэкст разважання падчас сустрэчы >>>

Я шагал по земле, было зябко в душе и окрест.
Я тащил на усталой спине свой единственный крест.
Было холодно так, что во рту замерзали слова.
И тогда я решил этот крест расколоть на дрова.
И разжег я костер на снегу.
И стоял.
И смотрел,
как мой крест одинокий удивленно и тихо горел…
А потом зашагал я опять среди черных полей.
Нет креста за спиной…
Без него мне
Еще тяжелей.
***
Жыцце кожнага з нас пачынаецца ад крыжа падчас святога хросту.
І заканчваецца таксама крыжом, які узнясецца над намі пасля пахавання.
Просты драўляны ці  шыкоўны кованы... які-небудзь...
А ці  варты ты будзеш гэтага крыжа?
Ці мы самі мужна неслі яго на працягу жыцця,  да апошняй хвіліны, аж да астатняга ўздыху...
Над намі ўзнясецца крыж нашай штодзеннасці, сатканай з упадкаў і дасягненняў, з нашых усмешак і слез, з нашых “люблю” і “прабач”...
***
На кожным кроку жыцця мы прамаўляем тысячы слоў, робім сотні учынкаў, ловім мільены думак...
Наўрад ці ў кожным з гэтых момантаў мы памятаем аб Любові.
Вось так і атрымліваецца, што cлова падману, дрэнны ўчынак, злая думка становяцца яшчэ адным цвіком, які прыбівае Езуса да крыжа.
Колькі цвікоў ты прыбіў сёння, нават незадумваючыся, з легкасцю?...
Колькі цвікоў будзе заўтра...
***
Сучасны свет падае нам сотні, тысячы магчымасцяў. Чалавек пануе у гэтым свеце. Ён сам вырашае свой лес. Не толькі свой, але і сваіх ненароджаных дзяцей праз аборты і кантрацэпцыю; сваіх хворых блізкіх праз эўтаназію; тысяч падлеткаў, для якіх чысціня становіцца неактуальнай, праз прапаганду “свабоднай любові”…
Такі час – кожны мае права на свой пункт гледжання, на сваю “праўду”…
Ці ты прымаеш гэтае права на сваю “праўду”?
Ці табе хапае адвагі казаць іншым, што Праўда адна?... 
Можа гэта і есць твой крыж?...
***
Мы верым у прагноз надвор’я, эканамічныя прагнозы, а хтосьці нават у прыкметы і гараскоп.
Верым – таму бяром паросоны, калі абяцаюць дождж; бяром валютныя крэдыты, калі абяцаюць змяньшэнне курсаў; не выпраўляемся у падарожжа 13-га чысла...
Мы верым у Бога...
А Ен папярэджвае нас аб ліўнях спакусы і дае нам парасон Сваіх Загадаў...
Кажа, што зямное жыцце скончыцца і настане час Справядлівасці, таму зараз трэба карыстацца крэдытамі яго Міласэрнасці...
...Аднак чамусьці здаецца, што прагнозам сіноптыкаў і эканамістаў мы верым больш...
Верыць сапраўды цяжка...
Можа і гэта крыж?
***
Аб чым ты думаеш, калі кладзешся увечары спаць? Напэўна, аб планах на заўтра…
Ты так упэўнены, што будзе гэтае заўтра. Ты калі-небудзь цешыўся новаму дню, як сапраўднаму цуду???.
А між тым, кожнае нашае “заўтра” і “сёння” у руках Бога. Не ў тваіх руках, але ў руках Бога.
І кожны наш уздых, кожны позірк, сустрэча – ад Яго...
Прымаць усё і дзякаваць за кожны момант, нават калі справы ідуць не так, як табе хацелася... Скажаш, што гэта немагчыма? Але можа гэта і есць твой крыж?
***
Мы так занятыя штодзеннай мітусней, што не паспяваем жыць…
Мы не паспяваем сказаць камусьці шчырыя словы падзякі і любові, не паспяваем перапрашаць, не паспяваем паслухаць адно аднаго, прабачыць...
Колькі заходаў сонца мы прапусцілі і колькі усходаў, колькі вяселак і цеплых дажджоў… Хтосьці скажа, што гэта ўсе дробязі... Але з іх складаецца нашае жыцце.
Бог у дробязях. У кожным сонечным промні і кроплі дажджу Яго любоў...
Даваць іншым сведчанне Любові ў кожнай дробязі... складана? Аднак можа гэта менавіта тваё заданне?
***
Вось такое жыцце...
Няўжо яно толькі чарга імгненняў, якія трэба выкарыстаць, каб сказаць прабач, камусьці усміхнуцца, захапіцца вясновым небасхілам у аблоках...
Чарга імгненняў, у кожным з каторых трэба памятаць пра Бога, верыць, спадзявацца, любіць...
Гэтыя імгненні – на самой справе толькі пясчынкі  на дарозе, па якой мы нясем свой крыж. Адна пясчынка, здаецца, нічога не вартая, аднак усе разам яны утвараюць наш шлях...
***
Усё прымаць, за ўсё дзякаваць, усё прабачаць, згаджацца з  воляй Бога.
Глядзець у вочы і спачуваць, калі сэрца рвецца ад болю.
Верыць і спадзявацца тады, калі іншыя адыходзяць...
Ці змог хтосьці з людзей прайсці свой шлях так?...
Змог... дакладней змагла...
Тая, якую сення маем за Маці ў небе. Наша ўспамога. Наша надзея.
***
Аднак якой бы складанай не падавалася дарога, якім бы цяжкім не быў крыж, заўсёды побач ёсць Той, хто асвятляе шлях і падтрымлівае.
А калі часам ахінае цемра і ісці невыносна цяжка – гэта не значыць, што Ён нас пакінуў. Ён, як і раней, ідзе па нашай дарозе…
… Проста мы адыйшлі ад Яго так далека, што Ён не дацягваецца каб нас падтрымаць і разагнаць вакол нас цемру…
Не адыдзем жа ад Яго святла…
***
Любоў ахвяравала Сябе на крыжы….Ахвяравала Сябе за нашую легкадумнасць, эгаізм, пыху, ляноту…
Няўжо ты не ўмееш Любіць?...Умееш, толькі не хочаш на гэта марнаваць свой час.
Ён чакае тваёй Любові…Кожны чалавек, якога ты сустракаеш, чакае тваёй Любові.
Не бойся быць рукамі Бога. Дапамажы Яму напоўніць зямлю Святлом Любові…

 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр