Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канцэрт "Небасхіла" ў Полацку
"Небасхіл"
06.08.2009
1 жнiўня 2009 наш гурт Небасхiл у першыню наведаў Полацк, цудоуны горад, якi стаiць на рацэ Дзвiна. У гэты край нас запрасiў кс. Уладзiмiр, каб разам з iм адзначыць вялiкi дзень у яго жыццi, а мiнавiта прымiцыйную Iмшу, якая адбылася ў касцёле св. Андрэя Баболi.
У гэты дзень усе члены гурта прачнулiся вельмi рана, бо дарога абяцала быць доугай. Мы выехалi ў палову сёмага i прыехалi у Полацк у палову дзесятага. Паводле добрага настрою нам спрыяла надвор’е, было цёпла i сонечна.
Гурт Небасхiл прымаў актыуны ўдзел пад час урачыстай Iмшы: пелi псальм, чыталi Пiсанне, спявалi сталые часткi i малiтоуныя песнi. У канцы Iмшы кс. Уладзiмiр удзялiў благаслауленне.
Пасля Iмшы адбылося святочнае вiншаванне ксендза ў зале маладзёжнага цэнтра, дзе наш гурт прадставiў свой падарунак – гэта цудоўны канцэрт, складзены з амаль 25 спеваў. Канцэрт працягваўся амаль дзве гадзiны. Падчас канцэрта ўсе прысутные частавалiся смачна прыгатаванай ежай, вiншавалi ксяндза i складалi яго блiзкiм падзякi. Некаторыя з прысутных гучна i вясёла спявалi разам з намi, а на прыканцы пачалi танчыцьSmile. Пасля канцэрту кс. Уладзiмiр удзялiў нам свой час i паказаў нам самыя знакамiтыя мясцiны старажытнага Полацка. Мы наведалi Спаса-Ефрасiнiеўскi сабор, Сафiйскi сабор, а таксама некалькi прыгожых куткоў прыроды.
Ва усiх быў добры настрой, радасць i весялосць на сэрцы. Вельмi жадаем зноў наведаць гэты горад. Спадзяемся, калiсьцi так i станецца.
Дзякуем Пану Богу за гэты цудоўны дзень i за ўсiх, хто быў у той час разам з намi!
 
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з канцэрта>>>
 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр