Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Незвычайны канцэрт на ўрачыстасці ў Гудагаі
"Небасхіл"
20.07.2009
За 200 кіламетраў ад Мінска каля Астраўца ёсць невялікая вёска Гудагай, куды кожны год прыходзяць пілігрымы, каб схіліць калені перад абразом Маці Божай Шкаплернай. У гэтыя старажытныя і жывапісныя землі прыехаў і гурт "Небасхіл", які спецыяльна запрасілі на гэты фэст, а мы, як вы ведаеце, ад запрашэнняў не адмаўляемся.
Гэты канцэрт быў даволі незвычайны для нас: мы прыехалі без сола-гітарыста Антона, які адпачывае ў Адэсе, без трох вакалістак, якія таксама па розных прычынах знаходзяцца ў розных месцах, таму на плячах астатніх музыкаў ляжала вялікая адказнасць. З нямецкай пунктуальнасцю канцэрт распачаўся амаль роўна а 22 гадзіне. Перад сцэнай сабралося недзе каля пятнаццаці чалавек, што спачатку нас напалохала, але  пасля першай песні “Хвалім Цябе Пане” сабраўся ўжо сапраўдны натоўп.
Далей болей, доўга не чакаючы ўсе пачалі энергічна спяваць і танцаваць пад грандыёзным начным небам, дорачы адзін адному хвалі пазітыўнай энергіі. Пілігрымы былі па-сапраўднаму галодныя да музыкі, такой шчырай і вясёлай аўдыторыя мы ніколі не сустракалі (цікава, што многія ўвогуле нават назву гурта чулі ўпершыню).
Прагучалі як усім вядомыя песні, так і песні з двух альбомаў. Дарэчы, альбом “Шлях да збаўлення” мы разыгралі, а дзяўчына адказаўшая на пытанне, як называецца спеў да Яна Хрысціцеля, які мы выконвалі атрымала ад нас "кружэлку". Пасля фінальнага спеву “Небасхіл” нам трэба было збірацца ў дарогу, але куды там))). Народ нас проста не адпускаў, таму сыгралі яшчэ “Ты Пане мой” і “Рождественская”  на біс. У сваю чаргу і пілігрымы праспявалі да нас, што вельмі нас здзівіла. Але Мінск клікаў нас дадому, таму нам трэба было вяртацца, вось толькі мы чамусьці ўпэўнены, што ў Гудагай мы прыедзем зноў з новымі спевамі і новым незвычайным канцэртам.
Матэрыял гурта "Небасхіл"
прапануем таксама вашай уавзе: Фотаздымкі з канцэрта >>>
 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100