Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канцэрт "Небасхіла" ў Нясвіжы
"Небасхіл"
07.07.2009

27 чэрвеня гурт "Небасхiл" наведаў прыгожы горад Нясвiж. У гэты дзень у Нясвiжы адзначалi свята: 100-годдзе з Дня нараджэння святара Гжэгаша Каласоўскага, якi доўгi час быў пробашчам парафii Божага Цела у Нясвiжы.
Гэты святар з'яўляецца сапраўдным прыкладам любовi i пакоры да Пана Бога. "Небасхiлу" было прыемна, што ў такi святочны для Нясвiжа дзень iх запрасiлi з канцэртам. Канцэрт праходзiў перад Касцёлам. На пачатку было не шмат людзей, але потым слухачоў стала больш. Прыйшлi госцi з Польшчы, якiя былi запрошаны з нагоды гэтага свята. Людзi, якiя праходзiлi каля Касцёла, цiкавiлiся, што там за спевы. Заходзiлi паглядзець, паслухаць. А некаторыя (а дакладней парафiяне i госцi з Лiтвы) нават пачалi танчыць. Было вельмi спякотнае надвор'е. Але адчуваючы, што сэрцы людзей адчыненыя на нашыя спевы, станавiлася лягчэй. I нiякая спякота не змагла сапсаваць нашага добрага настрою.
Шчыра дзякуем пробачшу парафii i законным сёстрам, што так цёпла нас прынялi. Было радасна, што ў гэты святочны дзень мы змаглi падараваць крышачку радасцi жыхарам Нясвiжу i прыбыўшым туды гасцям.
 Прапануем вашай увазе: Фотаздымкі з канцэрта.

 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр