Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канцэрт “Небасхіла” у Слоніме
"Небасхіл"
21.05.2009

З кожным годам геарграфія выступленняў гурта на Беларусі пашыраецца, таму 16 мая хваля хрысціянскае музыкі дасягнула нарэшце і Слоніма, горада з роўнымі дарогамі, чыстымі вуліцамі, цікавай архітэктурай і прыгожым гербам, які вельмі нагадвае эмблему аўтамабіля “Пежо”.

Канешне ж ніякага канцэрту не адбылося бы, калі б нас не запрасілі ў госці такія шчырыя слонімчане, як Дзіма і Сяргей. Яны зрабілі нашае прабыванне не толькі цікавым, але і карысным. Разам мы наведалі Жыровіцкі манастыр, крэпасць-царкву ў Сынкавічах; і пасля смачнай вячэры і Iмшы распачаўся канцэрт.

Шчыра кажучы, мы ўжо даўно шукалі магчымасць выступіць з вялікай праграмай, тым больш на адкрытым паветры і, дзякуй Богу, надвор’е нам у гэтым паспрыяла. Тыя, хто знайшоў час прыйсці на гэты канцэрт не пашкадавалі, таму як гук у гэты раз быў вельмі якасны. Распачаўшы канцэрт ужо даволі традыцыйна з песні “Шлях да збаўлення”, гурт хутка знайшоў кантакт з аўдыторыяй. Недзе пасля 6-7 песні ў небе з’явіліся цёмныя хмары, і музыкі пачалі хвалявацца, што пойдзе дождж, але к шчасцю гэтага не адбылося і выступленне працягнулася. Былі праспяваны амаль усе песні з новага альбома, а таксама самыя лірычныя з альбома “Ты сэрца сваё давярай Мне”, такія, як “Ave Maria”, “Небасхіл” і інтэрнацыянальная “Табе ахвярую”.

Так як “Небасхіл” даволі нестандартны гурт (не толькі з-за колькасці удзельнікаў), музыкі прыехалі не з пустымі рукамі і тым больш не з пустымі душамі, таму было вырашана спець усім вядомы хіт гурта Beatles “Ob-La-Di, Ob-La-Da”. Радасць аўдыторыі была насамрэч бязмернай, танчыў амаль кожны. Цікава, што з запланаваных 18 спеваў былі праспяваны 22(!), апошнім з якіх быў увогуле калядны спеў “Рождественская”. Канцэрт скончыўся позна ўвечары, але нашае прабыванне працягнулася.

Тым не менш хочацца адзначыць, што вечар сапраўды атрымаўся, а тым, хто не змог прыйсці застаецца толькі шкадаваць. Поўныя энергіі і ўражанняў мы вярнуліся дадому, чакаючы новай магчымачсці прыехаць туды, дзе людзі павінны адчуць праз музыку Хрыста.

 

 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр