Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канцэрт "Небасхіла" ў Глыбокім (адноўлена)
"Небасхіл"
29.04.2009
26 красавіка наш гурт “Небасхіл” даў канцэрт у горадзе Глыбокім па запрашэнні пробашча парафіі кс. Мечыслава. Але наш канцэрт быў зусім не ў касцёле – ён быў арганізаваны ў Гарадскім доме культуры на галоўнай плошчы горада. І, дзякуй Богу, зала была амаль што поўная, нам здалося, што акрамя веруючых каталікоў досыць было і людзей крыху далейшых ад рэлігіі.

Дзень выезду у Глыбокае выдаўся па-сапраўднаму цёплы і нават летні, мабыць ён таксама паспрыяў і жаданню зайсці паслухаць нашыя спевы, і потым разам з намі на канцэрце прытопваць, пляскаць у далоні, падымаць рукі ўгору і нават танчыць. Сапраўды, атмасфера паміж групай і слухачамі ўтварылася надзвычайна цёплая, едная, з добрым настроем і ззяючымі вачыма. І гэта нягледзячы на тое, што перашкоды нам сустэць прыйшлося – перад канцэртам, калі гледачы былі ўжо на сваіх месцах, нешта здарылася з нашай апаратурай і яна перастала працаваць – з калонак не ішоў ніводзін гук. Пашанцавала, што ў ГДК была свая апаратура, таму нашыя хлопцы вельмі хутка ўсё перарабілі. А дзяўчаты проста пад гітару Сашы і пад раяль, за які села Маша, паспявалі разам з залай, што для ўсіх магло паслужыць яшчэ і доказам таго, што фанаграму “Небасхіл” ніколі не ўжывае!

А потым канцэрт прайшоў вельмі хутка – з хвілінамі задумення і весялосці, з танцамі пад спеў групы “Бітлз”, з прыгожымі кветкамі Глыбоччыны, якія нам падаравалі.

А ўвечары “Небасхіл” граў на Імшы ў халодным, але вельмі прыгожым, высокім Глыбоцкім касцёле, натхняючы вернікаў і саміх сябе на шчырую малітву. Пасля імшы ксёндз-пробашч папрасіў зайграць яшчэ некалькі спеваў, і атрымаўся яшчэ адзін невялікі канцэрт, не менш праніклівы, чым папярэдні.

Пасля спеваў і малітваў Глыбокае і Мінск паабяцалі адно аднаму добрае сяброўства, якое падмацавалася вельмі смачнай вячэрай у сясцёр-францішканак.

Мы ехалі дадому ўжо ўначы, стомленыя, але вельмі шчаслівыя, што знайшлі новых сяброў, і упэўненыя, што такія сустэчы на Глыбоччыне адбудуцца яшчэ не адзін раз…
 
 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр