Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Альбом “Ты сэрца сваё давярай Мне...”
"Небасхіл"
01.07.2006
Небасхіл – музычны гурт рымска-каталіцкай парафіі святога Яна Хрысціцеля, створаны ў лютым 2005 года з падтрымкай ксяндзоў каталіцкага таварыства св. Францыска Сальскага.
З благаславення Пана Бога і за безупыннай дапамогай салезіянскай супольнасці ў ліпені 2006 года выйшаў наш дэбютны альбом “Ты сэрца сваё давярай Мне...”

 Музыка, якую вы чуеце на гэтым альбоме, мае эстрадны характар – ёсць і павольныя, і рухавыя кампізіцыі, баладныя і рокавыя. І галоўнае, на што мы спадзяёмся, – гэта што нашыя спевы дапамогуць душы чалавека датыкнуцца да Бога, знайсці Яго, размаўляць з Ім. Спрабуем данесці спрадвечную радасную вестку пра Божую Любоў і міласэрнасць, падтрымаць згубленага чалавека, а таксама выказаць нашае спадзяванне на Бога, усхваляць Яго цуды.
Дарэчы, у запісе альбому прымалі ўдзел і ксяндзы Ігар і Аляксандр, якія працуюць у нашай парафіі, – у іх выкананніі гучыць bonus track альбому, спеў “Panis Angelicus”.
Гурт выступае як у сваёй парафіі, так і ў іншых каталіцкіх парафіях Беларусі, але мы таксама з радасцю адгукаемся і на запрашэнні іншых хрысціянскіх супольнасцей.
У нашым рэпертуары існуе многа больш кампазіцый, чым можна пачуць на дыску. Многiя тэксты і музыка створаны намі, некаторыя спевы падараваныя нашымі сябрамі, некаторыя ўзяты з каталіцкіх зборнікаў.
Заўсёды вельмі шчыра запрашаем усіх на нашыя канцэрты, каб разам радавацца падараванаму жыццю і праслаўляць Бога за Ягоныя ласкі.

 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100