Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канцэрт у гімназіі №1
"Небасхіл"
12.02.2007
Мінская гімназія №1 адчыніла перад намі дзверы сваёй актавай залы, дзе ў 6 гадзін вечара выступаў “Небасхіл” са сваёй праграмай.

 Мабыць, дзякуючы таму, што канцэрт адбыўся ўвечары, на яго прыйшлі выключна тыя вучні, каму гэта было сапраўды цікава, і водгук мы атрымалі вельмі прыемны. Пад вясёлыя і рухавыя кампазіцыі разам з намі гледачы падымалі рукі ўгору і пляскалі ў далоні, нават спявалі. Стварылася атмасфера добрай сустрэчы, размовы аб жыццёвых каштоўнасцях, аб жыцці згодна з Божым наказам любіць адзін аднаго, як Ён палюбіў нас. Аб сапраўдным чалавечым жыцці, якое павінна быць заснавана на веры, і толькі тады мае сэнс, гаварыў гледачам і ксёндз Ігар, які разам з намі прыехаў у гімназію. Дарэчы, мы вельмі ўдзячныя яму за гэтую падтрымку.
Менавіта ў школьным узросце у юнака ўзнікаюць шмат пытанняў наконт свайго ўласнага будучага шляху, сэнсу жыцця і чалавечага існавання. Праз музыку, якая больш зразумелая юнацтву, мы спрабуем запаліць тыя зорачкі, якія й дапамогуць знайсці шлях, не забыцца на чалавечую годнасць. З Божай дапамогай свяціць яны будуць усё жыццё…
Спадзяёмся, што акрамя добрага настрою, засталося штосьці і ў душах нашых гледачоў, мы ж час ад часу ўспамінаем гэтую сустрэчу з вельмі прыемнымі пачуццямі.
Хочам аддзячыць адміністрацыю гімназіі і яе настаўнікаў за запрашэнне, за падтрымку і шчырыя словы падзякі.

 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр