Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канцэрт у гімназіі-каледжы
"Небасхіл"
19.01.2007

“Небасхіл” выступіў з канцэртам для вучняў мінскай гімназіі-каледжа №24. Гэта быў ужо другі раз, як мы спявалі для навучэнцаў школы (першы вопыт такога канцэрту мы атрымалі ў гімназіі №4 г.Смаргоні), і здаецца, што падобныя акцыі сапраўды неабходныя. Неабходныя хаця б для таго, каб паказаць маладому чалавеку, што ёсць альтэрнатыва таму ладу жыцця, які яму навязваецца штодзённа, паказаць, што спрадвечныя ідэалы Веры, Надзеі і Любові павінны мець прытулкам яго душу, што ёсць на гэтым свеце паняцце “Любоў да Бога”, пранізваючая сэрцы.
І можа не ўсе нашы словы і думкі былі зразумелымі для юных слухачоў, галоўнае - у некаторых вачах з’явілася цікавасць, і гэта ўжо шмат.
Пры падрыхтоўцы да канцэрта мы вырашылі не пакінуць без увагі той факт, што ў каледжы вывучаюцца розныя мовы свету, і некаторыя спевы былі выкананыя на ангельскай, нямецкай мовах (напрыклад, “Прыгажосць у слязах”, “За облаками”), і канешне ж, не забыліся мы і пра спеў “Табе ахвярую”, што гучыць яшчэ і на польскай і французкай мовах. Прыемна, што гэтыя намаганні былі адзначаныя настаўнікамі каледжу, якія падыходзілі пасля канцэрту нас прывітаць і падзяліцца ўражаннямі.
Мы шчыра дзякуем кіраўніцтву каледжа і настаўнікам за запрашэнне, спадзяёмся, што нашае знаёмства працягнецца.

 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр