Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
2008 год у гісторыі гурта
"Небасхіл"
09.01.2009

Усе мы развіталіся з мінулым 2008 годам. Удалы ён быў, ці не - трэба яшчэ паразважаць...

Але вось вынікі 2008 года для групы "Небасхіл" толькі выдатныя! Прапануем вашай увазе хроніку 2008 ад гурта "Небасхіл".

У студзені гурт “Небасхіл” прымаў удзел у спатканні моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам у Мінскай Катэдры. Гурт аздобіў сустрэчу як каляднымі, так і шматлікімі ўласнымі спевамі. Пасля выступу гурта арцыбіскуп павіншаваў усіх са святам Божага нараджэння, дзякаваў, жартаваў з моладдзю, і вечар прайшоў у вельмі цёплай і утульнай атмасферы.

Дваццатага красавіка гурт наведаў пратэстанцкую царкву у Мінску….

У сакавіку гурту пашчасціла прымаць удзел у гістарычнай падзеі – спяваць у Мінскай Архікатэдры перад першым у гісторыі Беларусі тэлемосце са Святым Айцом Бенедыктам XVI.

Два разы у гэтым годзе (28.04 і 5.10) гурт даваў канцэрт у вёсцы Міхалішкі і вельмі спадабаўся яе жыхарам – як моладзі, так і дарослым. Ужо ў першым канцэрце людзі спявалі разам з выканаўцамі, а пасля канцэрту бабулькі з вёскі далі свой канцэрт для ўдзельнікаў гурта. Увогуле музыкам прыемна адчуваць, што у гэтым кутку Беларусі іх заўсёды чакаюць.

У маі “Небасхіл” удзельнічаў у прэзентацыі першага выпуску альбома “Беларускі Хрысціянскі Хіт”, у які увайшоў спеў гурта “Весяліся”. Нягледзячы на невялікую колькасць слухачоў, удзел у канцэрце дадаў гурту як добрага настою, так і добрых сяброў.

21 чэрвеня парафія Серебранкі сустракала шаноўнага госця – дзяржанага сакратара Ватыкану кардынала Бертонэ, і “Небасхіл” адказваў за музычнае аздабленне яго сустэчы з моладдзю Беларусі.

Першы сапраўды вялікі канцэрт для гурта адбыўся ў Будславе на свята Маці Божай. Стомленыя пілігрымы знайшлі у сабе сілы не толькі шчыра маліцца, але і танчыць да ранка пад спевы гурта. Самім музыкам гэтая дзея запомнілася колькасцю людзей, іх еднасцю і настроем.

Браслаў запрашаў “Небасхіл” за гэты год два разы. Першы раз гурт спяваў на прыміцыйнай Імшы ксяндза Аляксандара, пасля якой атрымалася сапраўдная дыскатэка для молазді. Музыкаў папросту не адпускалі дахаты. У другі раз гурт спяваў на моладзевай духоўнай сустэчы. Не баючыся нават надыходзячага дожджу, гурт спяваў на ўвесь Браслаў.


Прамую трансляцыю сусветнай сустрэчы з моладдзю Папы Бенедыкта XVI гурт глядзеў разам з моладдзю Беларусі ў Івянцы, а да яе удзельнічалі у вялікім канцэнце разам з польскім гуртам “Arka Noego”. Уражанні ад гэтага выступлення ў гурта найлепшыя, бо гралі на выдатнай апаратуры для вялікай колькасці людзей, і атрымалася цудоўна.

Вельмі цікавы канцэтрт быў у лістападзе у Доме культуры горада Астраўца. Тады на канцэрт прыйшлі толькі дзесяць слухачоў, нібы сам Пан Бог нагадаў удельнікам гурта, што іх спевы перш за ўсё скіраваныя для Яго.

Шостага снежня у Моладзевым цэнтры парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся Мінскі сімпозіум, прысвечаны праблеме СНІДу. Гурту было не толькі прыемна граць для удзельнікаў  сімпозіуму, але і абмеркаваць важныя для нашага грамадства пытанні і аздобіць святую Імшу за людзей, інфіцыраваных СНІД.

Амаль увесь год працягвалася праца над другім альбомам гурта – “Шлях да збаўлення”, у які усе ўдзельнікі гурта уклалі сваю душу.

 

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100