Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
"Небасхіл"

Я гляджу на небасхіл,    

У аблоках Цябе бачу.    

У праменях сонца Ты 

Асвятляеш усю зямлю,

Прабачаеш мне грахі,

Міласэрнасць спасылаеш.

І Цябе, мой мілы Пане,

Усім сэрцам я люблю…

Парафіяльны музычны гурт "Небасхіл" існуе ўжо шмат год (нарадзіўся ў 2006 годзе). Мае ўжо шмат творчых поспехаў, ездіць на гастролі па Беларусі, мае сваіх прыхільнікаў. Вось нарэшце ён з'явіўся і на парафіяльнай старонцы ў сеціве!

Небасхіл – музычны гурт рымска-каталіцкай парафіі святога Яна Хрысціцеля, створаны ў лютым 2005 года з падтрымкай ксяндзоў каталіцкага таварыства св. Францыска Сальскага.

Гурт выступае як у сваёй парафіі, так і ў іншых каталіцкіх парафіях Беларусі, але мы таксама з радасцю адгукаемся і на запрашэнні іншых хрысціянскіх супольнасцей.

У нашым рэпертуары існуе многа больш кампазіцый, чым можна пачуць на дыску. Многiя тэксты і музыка створаны намі, некаторыя спевы падараваныя нашымі сябрамі, некаторыя ўзяты з каталіцкіх зборнікаў.

Заўсёды вельмі шчыра запрашаем усіх на нашыя канцэрты, каб разам радавацца падараванаму жыццю і праслаўляць Бога за Ягоныя ласкі.

 Склад гурту:

Маша Белянская – спеў
Ілля Матыяшкойць - клавішы, спеў
Паша Купцоў – сола гітара
Антон Юхнавецкі  – бас гітара
Оля Красільшчыкава – спеў
Даша Навахрост – спеў
Аня Плахотнікава – спеў
Наталля Матыяшкойць – спеў

Праслухаць кампазыцыю "Шлях да збаўлення" з новага аднайменнага альбома.

Праслухаць кампазыцыю "Он сегодня узнал" з альбома "Ты сэрца Сваё давярай Мне"

Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі падзей, звязаных з парафіяльным музычным гуртам "Небасхіл" >>>



Уражанні ўзельнікаў гурта "Небасхіл" ад канцэрта ў Маскве
"Небасхіл"
04.06.2012
12-13 мая гурт "Небасхіл" наведаў Маскву, дзе ўдзельнічаў у грандыёзным свяце сям'і «У Хрысце адна сям'я». Прадстаўляем вашай увазе уражанні ад канцэрта узельнікаў гурта.
Падрабязней...
 
Абвяшчаць святло Духа Святога. У Пінску адбылася малітоўная сустрэча з удзелам гурта "Небасхіл"
"Небасхіл"
29.05.2012
26–27 мая ў Пінску адбылася малітоўная сустрэча, прысвечаная ўрачыстасці Спаслання Духа Святога. Пачатак святкавання адбыўся ўвечары 26 мая на панадворку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага. На малітоўную сустрэчу прыбылі ўдзельнікі з Бярозы, Брэста, Баранавіч, Вілейкі, Гудагая, Лагішына, Мінска, Новай Мышы, Шчучына і іншых мясцін Беларусі.
Падрабязней...
 
Свята сям’і з удзелам гурта "Небасхіл" прайшло ў Маскве
"Небасхіл"
14.05.2012

Пад дэвізам «У Хрысце адна сям’я» 12–13 мая ў Маскве прайшло свята сям’і. Арганізавалі яго айцы францішкане і сёстры салезіянкі. Для ўдзельнікаў свята выступіў запрошаны гурт парафіі Св. Яна Хрысціцеля «Небасхіл» (Беларусь).

Падрабязней...
 
Гурт «Небасхіл» шукае барабаншчыка
"Небасхіл"
05.04.2012
Музычны гурт «Небасхіл» парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску шукае барабаншчыка, які б мог стаць пастаянным удзельнікам гурта.
Падрабязней...
 
«ПачатакПапярэдні1234567ДалейКанец»

Старонка 1 з 7

Апошнія аднаўленні раздзела: "Небасхіл"

© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100