Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Парафіяльны хор
Дзейнасць


Ужо на працягу некалькіх год ў нашай парафіі існуе хор пад кіраўніцтвам Святланы Шэйпа. Ён паўстаў у 2000 годзе, і першапачаткова быў мужчынскі. З цягам часу, як з’явілася капліца і буйнела парафіяльная дзейнасць, паўстала патрэба змешанага хору. Так як існуючы на той момант хор дзяўчынак не пажадаў аб’яднацца з мужчынскім, то з верасня 2005 былы мужчынскі хор стаў набіраць і дзяўчат.

Рэпертуар хору ад традыцыйных касцёльных спеваў да сучасных рэлігійных кампазіцый, вялікае месца ў рэпертуары хору займаюць традыцыйны грыгарыянскі харал і лацінамоўныя сачыненні (кампазітараў эпохі рэнесансу, барока і рамантызму). Рэпертуарны дыяпазон хору ахоплівае амаль усе жанры касцёльнай музыкі (гімны, антыфоны, матэты, псальмы, рэспансорыі, секвенцыі, месы)

Хор рэгулярна выконвае літургічныя абавязкі — штотыдзень спявае на Святой Імшы, традыцыйна на ўсе вялікія святы літургічнага году (Божае Нараджэнне, Вялікдзень, Марыі Успамогі Хрысціянаў, святога яна Хрысціцеля, святой Цэцыліі) удзельнічае у канцэртах. Штогод (ужо 4 гады) наш хор запрашаюць спяваць на Святой Імшы з працэсіяй, якая адбываецца ўначы ў Беларускім Нацыянальным Санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, на гэтай Імшы мы плённа супрацоўнічалі з хорам «Залатая Горка», і моцна пасябраваўшы з імі, мы разам ў 2004 годзе ўдзельнічалі ў фестывалі «Магутны Божа» ў Магілёве. На Вялікдзень 2006 года наш хор разам з ксяндзом Ігарам запрасілі на беларускае тэлебачанне ў праграму «Добрай раніцы, Беларусь», дзе мы спевам віншавалі ўсю нашу краіну са святам Уваскрасення Пана. У 2006 годзе ў Будславе на свята Маці Божай Будслаўскай нашым хорам былі прадстаўлены каталіцкай грамадзкасці беларускамоўная версія традыцыйных нешпараў, упершыню на Беларусі, гэтая акцыя не магла бы адбыцца без актыўнага ўдзелу ў гэтым нашага пробашча ксяндза Ігара.
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр