Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Асацыяцыя Салезіянскіх Супрацоўнікаў

Салезіянскія Супрацоўнікі — грамадская асацыяцыя вернікаў.
Скарочаная назва — CCSS.
Год і месца заснавання: Турын (Італія), 9 мая 1876 г.
Заснавальнік: св. Ян Боска.
Першапачатковая назва: Associazione Cooperatori Salesiani.
Агульная колькасць членаў: каля 35 тысяч чалавек.
Апякун: св. Ян Боска.

Адрас Генеральнага цэнтра:
Cooperatori Salesiani
Via della Pisana 1111
00063 Roma RM — Italia

Інтэрнэт-старонка: http://www.acsnazionale.it.

1. Гісторыя ўзнікнення Асацыяцыі Салезіянскіх Супрацоўнікаў.
Гісторыя ўзнікнення Асацыяцыі Салезіянскіх Супрацоўнікаў бярэ свой пачатак ад самага заснавання салезіянскай дзейнасці (1841 г.), калі Дон Боска, малады святар, пачаў збіраць бедных падлеткаў.

Па меры пашырэння сваёй дзейнасці Дон Боска адчуў патрэбу ў тых, хто мог бы яму дапамагаць. З гэтай мэтай італьянскі святар заснаваў дзве асобныя галіны: Таварыства святога Францішка Сальскага (салезіяне, 1859 г.) і Асацыяцыю Салезіянскіх Супрацоўнікаў (1876 г.). Для асацыяцыі Дон Боска напісаў спецыяльны статут з характэрнаю назвай: «Салезіянскія Супрацоўнікі, або практычны спосаб, як прынесці карысць добрапрыстойнасці і грамадству».

Якімі Дон Боска хацеў бачыць Супрацоўнікаў? Перш за ўсё яны павінны прымаць актыўны ўдзел у салезіянскай місіі праз уключэнне ў свецкае жыццё. Аднак на першым месцы заўсёды павінна быць імкненне да паглыблення веры.
 
2. Сутнасць і місія Супрацоўнікаў, або хто такія Супрацоўнікі сёння.

Правілы Апостальскага жыцця абноўлены пасля Другога Ватыканскага Сабору, абнародаваны ў 1986 г. і адобраны Святым Пасадам. У іх апісваецца прыватная і асацыяцыйная сутнасць Супрацоўнікаў, якія з’яўляюцца:

  • сфармаванымі асобамі;
  • шчырымі, перакананымі вернікамі, якія жадаюць сведчыць пра Хрыста свету;
  • актыўнымі членамі Касцёла, якія выконваюць абявязацельствы ўдзелу ў яго місіі, узятыя на сябе падчас хросту;
  • людзьмі свецкімі, хрысціянамі, якія імкнуцца да святасці праз вызнанне сваёй веры, прасякнутай апостальскай задумай Дона Боска, а таксама яго спадчынай духоўных і педагагічных каштоўнасцяў.
Апостальскае служэнне супрацоўнікаў уключае тры аспекты:
  1. асабістае сведчанне, праз стыль жыцця ў духу благаслаўленняў (Благаслаўлёныя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябенае… (пар. Мц 5, 2–12);
  2. хрысціянскае перамяненне свецкага жыцця, праз ажыўленне жыцця ў грамадстве евангельскімі каштоўнасцям;
  3. удзел у пастырскай дзейнаці Касцёла, а перш за ўсё сярод моладзі і ў апостальскім служэнні ў галіне выхавання.
Сферы дзейнасці
Свецкі салезіянскі характар супрацоўнікаў вядзе да таго, што яны выбіраюць сферы дзейнасці ў залежнасці ад асабістых акалічнасцяў і здольнасцяў.
Перш за ўсё гэта:
•    сям’я;
•    школа і выхаваўчыя цэнтры;
•    моладзевыя цэнтры;
•    парафія (Касцёльныя структуры);
•    СМІ;
•    палітыка, сацыяльная сфера, добраахвотнасць;
•    грамадзянскія, культурныя, сацыяпалітычныя і эканамічныя структуры;
•    працоўны свет.

Як становяцца Салезіянскімі Супрацоўнікамі
Рашэнне стаць супрацоўнікам — гэта свабоднае, абдуманае рашэнне, якое з’яўляецца адказам на заклік Бога. Гэта сур’ёзны выбар паклікання. Таму яго нельга прымаць у парыве энтузіязму. Неабходна сур’ёзна абдумаць сваё рашэнне і адпаведна падрыхтавацца да прыняцця абавязацельстваў, звязаных з ім (рэкамендуецца, каб працягласць перыяду фарміравання ўключала не менш двух гадоў).




© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр