Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Зімовыя Вакацыі з Богам адбыліся ў араторыі
Дзіцячы Араторый
12.01.2016
 
З 4 па 8 студзеня 2016 года ў салезіянскім Араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску праходзілі зімовыя Вакацыі з Богам. Тэма вакацый была: “Святыя ў маім жыцці”. Усе пяць дзён дзеці знаёміліся з жыццём святых дарагіх салезіянскай сям’і, гулялі ў цікавыя гульні і разважалі над рознымі тэмамі, сярод якіх былі пакорнасць, адкрытасць, міласэрнасць, ахвярнасць і спагада.
 
Тэмай першага дня з’яўляўся выраз “Ціхі і пакорны сэрцам ”. У гэты дзень дзеці разважалі над пакорай, а таксама даведаліся пра жыццё св.Францішка Сальскага, які не аднойчы ў сваім жыцці праяўляў пакору.

“Адкрытасць да іншых” – тэма другога дня. У працы па групах, дзякуючы прыкладу св.Марыі Дамінікі Мадзарэлло, якая была заўсёды адкрытая на дапамогу іншым людзям, дзеці разважалі над адкрытасцю. І, як вынік працы, кожная група падрыхтавала невялікую сцэнку на тэму “Як я праяўляю сваю адкрытасць да іншых”.

У трэці дзень ўдзельнікі Вакацый разважалі над тым, што “Толькі міласэрнасць уратуе свет”. Дзеці разважалі над тым, як ў сваім жыцці могуць праўляць міласэрнасць да іншых. Прыкладам міласэрнасці для дзяцей стаў св.Алаізій Арыёнэ.

У чацвёрты дзень удзельнікі Вакацый разважалі над тэмай “Прыклад ахвярнасці”. У гэты дзень дзеці павінны былі прынесці з дому сваю самую любімую цацку і ахвяраваць яе араторыю. У працы па групах абмяркоўваўся прыклад ахвярнасці св. Калікста Караварыё, які аддаў сваё жыццё за катэхэтак. Як вынік працы,кожная група намалявала малюнак на тэму “Як я магу ахвяраваць сябе?”.

Тэмай апошняга дня стаў выраз “Спагадны для збаўлення душ”. Дзеці разважалі над спагадай, і прыкладам спагады для іх быў прадстаўлены св. Алаізій Версілія. У працах па групах дзеці намалявалі плакат падзякі.

Напрыканцы лагера дзеці пры дапамозе с. Тэрэзы Сольнічэк FMA і аніматараў падвялі вынікі Вакацый і зрабілі агульны фотаздымак.

Нагадваем, што Вакацыі з Богам не адзіная магчымасць для дзяцей добра правесці час у нашай парафіі. Кожную нядзелю мы чакаем дзяцей і іх бацькоў на св. Імшу а 10 гадзіне, пасля якой у Араторыі усіх жадаючых чакаюць цікавыя і павучальныя гульні.
 
Анастасія Барысік
Матэрыял сайта sdb.by 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр