Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Урачыстасць Усіх Святых адбылася ў араторыі
Дзіцячы Араторый
02.11.2015

1 лістапада 2015 года адбылося свята Усіх Святых у мінскім араторыі імя св. Яна Боско. Свята распачалося св. Імшой а 10 гадзіне, падчас якой кс.Іван Огар SDB спытаў у дзяцей, што такое святасць, хто такі святы чалавек, як мы можам стаць святымі. Дзеці адказалі, што дзеля таго, каб стаць святым, трэба рабіць добрыя ўчынкі і выконваць 10 Божых запаведзяў. Кс. Іван прыпомніў, што кожны можа стаць святым, добра выконваючы свае штодзённыя абавязкі. 

Пасля св. Імшы дзеці разам з бацькамі накіраваліся ў араторый, дзе іх сустрэлі аніматары і кандыдаты ў аніматары. 

У араторыі госці сустрэлі хлопца Цімафея, які не ведаў, што такое святасць. Аніматары вырашалі дамагчы Цімафею і дзецям даведвацца, што такое святасць і разам ісці да яе, пазнаючы некаторыя якасці. Якасці, якія дапамаглі ім даведацца, што такое святасць, былі наступныя: старанасць, паслухмянасць, радасць, давер, добрыя ўчынкі.

Першае, што ўдзельнікі свята павінны былі зрабіць  -  прайсці эстафету, дзе павінны былі праявіць сваю старанасць. Потым яны павінны былі паказаць сваю паслухмянасць, і ў гэтым ім дапамог конкурс, дзе яны павінны былі слухаць адзін аднаго. Наступнай якасцю, якая ім дапамагла распазнаць, што такое святасць, была радасць, і ім прапанавалі дзяліцца сваёй радасцю з дапамогай “камкоў” шчасця. Пасля гэтыя “камкі” шчасця перадалі візіторке с.Габрыэле FMA, якая таксама прысутнічала на свяце. 

Пасля таго, як дзеці адкрылі ўсе якасці, яны разам з Цімафеем змаглі адказаць на пытанне “Што такое святасць?”. Пасля свята ўсе разам памаліліся, зрабілі агульны фотаздымак і падсілкаваліся прысмакамі з салодкага стала.

Валерыя Карчэўская
Матэрыял сайта sdb.by
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100