Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Восеньскія вакацыі з Богам 2015 прайшлі ў араторыі
Дзіцячы Араторый
02.11.2015

З 26 па 30 кастрычніка 2015 года ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску праходзілі восеньскія вакацыі з Богам. Тэма вакацый была “ Падарожжа з Марыяй па старонках Бібліі”. Усе пяць дзён дзеці знаёміліся з жыццём Марыі,гулялі ў цікавыя гульні і разважалі над Радаснымі таямніцамі Ружанца.

Тэмай першага дня з’яўлялася “ Адно “так” для Пана Бога”. У гэты дзень дзеці разважалі над Звеставаннем Найсвяцейшай Панны Марыі і паслухмянасці Марыі волі Божай,а таксама даведаліся пра тое, што сваімі добрымі ўчынкамі мы можам гаварыць Пану Богу “ Так “.



“З Марыяй у пошуках патрабуючых” – гэта была тэма другога дня. У працы па групах, дзякуючы добраму прыкладу Марыі, калі нягледзячы на свой стан, яна пайшла дапамагаць св. Альжбеце, якая таксама была цяжарнай, дзеці разважалі над тым, як мы можам дапамагчы патрабуючым і несці людзям Езуса Хрыста. І, як вынік працы, кожная група падрыхтавала невялічкую пантаміму на тэму “ Як я дапамагаю патрабуючым”.

 


У трэці дзень тэмай была “ Марыя, прычына нашай радасці”. У гэты дзень дзеці разважалі над тым, як мы можам прынесці Езуса Хрыста ў нашыя сем’і і над самай вялікай радасцю – Нараджэннем Езуса Хрыста. 

Тэма чацвёртага дня была: “ Як Марыя, аддаю сябе Пану Богу”. Заданнем на гэты дзень было тое, што дзеці павінны былі прынесці самую дарагую рэч, якую яны вельмі любяць і павінны былі на дзень аддаць гэтыя рэчы адказным за группы. У працы па групах дзеці абмяркоўвалі ахвяраванне Езуса ў святыні і разважалі над тым, што нашыя добрыя ўчынкі, нашая любоў і малітва таксама з’яўляюцца ахвяраваннем Езусу Хрысту. І нагадалі адзін аднаму, што мы павінны ахвяроўваць сябе падчас св. Імшы.

І тэмай апошняга дня з’яўлялася “ Марыя – Маці ўсіх людзей”. У гэты дзень дзеці адзін аднаму прыпомнілі тое, што Марыя сапраўды з’яўляецца Маці ўсіх людзей. Разважалі над тым, што мы павінны дапамагаць людзям, якія яшчэ не сустрэлі Бога, знайсці Яго, маліцца за іх і не баяцца запрашаць іх у касцёл. Як вынік працы, групы зрабілі міні – канцэрт у гонар Марыі, дзе прагучалі прыгожыя спевы і верш. Напрыканцы лагера дзеці пры дапамозе кс. Івана Огара SDB і аніматараў падвялі вынікі вакацый і зрабілі агульны фотаздымак.



Усіх шчыра запрашаем на зімовыя вакацыі з Богам, якія пройдуць у араторыі!
Дар'я  Купцова
Матэрыял сайта  sdb.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр