Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Свята для мам адбылося ў араторыі!
Дзіцячы Араторый
12.10.2015
 
11 кастрычніка 2015 у мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для мам. Яно распачалося св. Імшой а 10 гадзіне, падчас  якой кс.Іван Огар нагадваў пра тое, што варта мець мудрасць, каб дасягнуць неба. Святар прапанаваў дзецям умець дзяліцца сваімі талентамі, а дарослым нагадаў, што не важна, колькі багацця ў цябе матэрыяльнага, а колькі багацця ў цябе ў сэрцы.

Пасля св. Імшы дзеці разам з бацькамі накіраваліся на працяг свята ў араторый, дзе яны спаткалі знаёмага хлопца – Яна Боско. Так як у кастрычніку абыходзяць свята мамы, то ён хацеў зрабіць сваёй матулі Маргарыце падарунак, але не ведаў які. Калі дзеці распавялі, што яны будуць дарыць сваім матулям, то яго сябар Цімафей прапанаваў яму прыгатаваць пірог. Дапамагчы яму  вырашылі дзеці разам з яго сябрамі. Па – першае, яны вырашалі выбраць, якое будзе начынне ў пірага. І Ян прапанаваў начынне зрабіць з яблыкаў. Дзеці, падзяліўшыся на каманды, дапамаглі Яну сабраць столькі яблык, колькі патрэбна на начынне. Потым яны ўсе разам рабілі цеста, якое было шакаладным, і ў гэтым ім дапамог банс. Калі яны гэта ўсё зрабілі, то заўважылі, што іх аденне стала брудным. Янак успомніў, што ў яго дома ёсць шмат адзення, але ён не ведаў, якая мода ў 21 стагоддзі і ён папрасіў дзяцей дапамагчы ім добра падабраць адзенне, каб яны былі прыгожымі. Напрыканцы конкурса Янак са сваімі сябрамі вельмі прыгожа і стыльна выглядалі. Каб быць упэўненамі, што пірог смачны, яны вырашалі паспрабаваць начынне. У гэтым ім дапамаглі матулі, якія пацвердзілі, што начынне смачнае.

Як раз да дому вярнулася матуля Яна і ён павіншаваў яе і падараваў смачны пірог. Маме Маргарыце вельмі спадабаўся падарунак і напрыканцы яна прапанавала у знак падзякі за нашых мам памаліцца “Вітай, Марыя”!

Пасля ўсе зрабілі агульны фотаздымак і пайшлі спрабаваць пірог.
 
Дар'я Купцова
Матэрыял сайта sdb.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр