Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У араторыі прайшло сямейнае свята спорту
Дзіцячы Араторый
21.04.2015
 
19 красавіка ў араторыі св.Яна Боска ў Мінску адбылося спартыўнае свята. Свята распачалося св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Павел Шчарбіцкі SDB.
 
Асноўнай мэтай гэтага дня было з’яднаць дзяцей і іх бацькоў праз спорт, таму дэвізам спаборніцтваў стаў выраз: ”Мама, тата, я – спартыўная сям’я”. Галоўнымі гасцямі свята былі трохкратныя чымпіёны аратарыйных гульняў па воднаму спортуАртур-Цунамі і Каця-Хваля, якія дапамагалі удельнікам пазнаёміцца з правіламі гульняў. 
 
Свята распачалося радаснымі ўсклікамі:”Фізкульт-ураа!” і падняццем аратарыйнага сцяга. Удзельнічалі ў спартыўнам спаборніцтве дзеці розных узростаў, малодшаму быў толькі годзік. Прысутных падзялілі на дзве каманды, у якіх быў свой капітан. Кожны капітан павінен быў давесці сваю каманду да перамогі.
 
Лепш з гэтым зданнем справілася каманда жоўтых. Менавіта яна заняла ганаровае першае месца. Прыйсці да перамогі камандам перашкаджалі розныя выпрабаванні, такія як бег у лабірынце, экстрымальны футбол, рымскія лазні і іншыя. 
 
Спартыўнае спаборніцтва прынесла  шмат усмешак, радасці, а таксама пазітыўных уражанняў. Дзякуючы спартыўным спаборніцтвам удзельнікі здолелі адчуць, што дзеля таго, каб каманда паказвала як мага найлепшы вынік, яна павінна быць з’яднанай. Менавіта аб важнасці еднасці ў кожнай сям’і шмат казалі святыя Касцёла. 
 
Кацярына Пячынская
Матэрыя сайта www.sdb.by

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр