Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Свята для тат адбылося ў араторыі
Дзіцячы Араторый
26.03.2015

19 сакавіка ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылася ўрачыстасць св. Юзафа – апекуна святой сям’і. І таму, 22 сакавіка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска адбылося  свята для тат. 

Гэтае свята было зроблена ў гонар св. Юзафа. Чамуменавіта Свята тат? Адказ на гэтае пытанне вельмі просты. Св. Юзаф з’яўляецца апекуном сваёй сям’і, так і сучасныя таты павінны быць падобнымі на св. Юзафа, гэта значыць апекунамі сваіх сем’яў.

Гэтае свята распачалося св. Імшой, у якой пад час казання кс. Алег Шпец, які вёў вялікапостныя рэкалекцыі ў парафіі, нагадваў пра тое, як часам варта паглядзець на крыж. Пасля св. Імшы таты са сваімі сем’ямі накіраваліся ў араторый на працяг свята. Свята распачалося маленькай сцэнкай, у якой распавядалася пра спрэчку на катэхезе паміж хлопцамі і дзяўчатамі. Хлопцы даказвалі, што таты найлепшыя, а дзяўчаты даказвалі, што мамы найлепшыя. Але, каб яны больш не спрачаліся, сястра вырашыла зрабіць спаборніцтва паміж сынамі – татамі супраць дачок – мам. І паглядзець, хто з гэтых каманд самы спрытнейшы і хто больш за ўсіх давярае Пану, бо адной з найбольшых яскравых рысаў святасці Юзафа быў менавіта бязмежны давер Пану. Потым быў праведзены конкурс на давер і з гэтым усе добра справіліся. Пасля была падкрэслена яшчэ адна добрая рыса св. Юзафа – вернасць сваім штодзённым абавязкам. І на гэта была праведзена эстафета, з якой зноўку ўсе добра справіліся. Апошні конкурс быў прысвечаны веры. Пасля гэтага конкурсу лік каманд зраўняўся і перамагло сяброўства. Але гэта быў не канец, бо нашым татам быў падараваны прыгожы спеў пра св. Юзафа. Пасля гэтага быў зроблен агульны фотаздымак і ўсе былі запрошаны на салодкі стол.

Дар'я Купцова, Настасся Барысік, Яна Маціс

Матэрыял сайта www.sdb.by 

 

 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр