Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У араторыі прайшоў карнавал для дзяцей
Дзіцячы Араторый
17.02.2015
 
 
15 лютага 2015 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска адбыўся дзіцячы карнавал пад назвай “Следства вядуць калабкі, альбо ў пошуках радасці “. Гэтае свята распачалося св. Імшой, падчас якой было зачытана пастырскае пасланне св. Айца Францішка на вялікі Пост. У гэтым пасланні св. Айцец падкрэслівае тое, што ў цяперашнім свеце прысутнічае абыякавасць да Бога і людзей. Папа Францішак заклікае ўсіх нас весці барацьбу з абыякавасцю ў нашых сем’ях і парафіях. Таксама нагадвае тое, што Бог не абыякавы да свету —Ён любіць яго да такой супені, што аддае свайго Сына для збаўлення кожнага чалавека.
 
Пасля св. Імшы дзеці разам з бацькамі накіраваліся ў араторый на дальнейшы працяг свята. Паколькі гэта быў карнавал, дзеці павінны былі апрануцца ў нейкія касцюмы. Да іх на свята завіталі два героя: Калабкоў і Булачкін. Прыйшоўшы да дзяцей, яны заўважылі, што дзеці вельмі сумныя, і вырашылі завесці справу № 462. Напачатку справы Калабкоў і Булачкін загадалі некалькі загадак пра Вялікі Пост. Калі героі зразумелі, што дзеці ведаюць, што такое Пост, яны вырашалі праверыць іх на хуткасць і адвагу. Але гэтай справе перашкодзілі Брэменскія музыкі, якія звярнуліся да герояў за дапамогай у пошуках скрадзеннай прынцэсы. Праз сумесныя гульні і танцы ўсе прысутныя здолелі адшукаць прынцэсу і знайсці сакрэт радасці.

Калі мэта карнавала была дасягнута і дзеці даведаліся, што падчас Паста не трэба быць заўсёды сумнымі, арганізатары запрасілі прыстуных на агульны фотаздымак і да салодкага стала.

Нагадваем, што кожную суботу падчас Вялікага Паста а 16 гадзіне ў нашай парафіі (Пляханава, 28) праходзіць Крыжовы Шлях для дзяцей. Шчыра запрашаем дзетак з бацькамі на сумеснае перажыванне Мукі Хрыста.

Дар’я Купцова
Матэрыял сайта www.sdb.by
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр