Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Св. Мікалай завітаў да дзетак з нашай парафіі
Дзіцячы Араторый
08.12.2014

 7 снежня мінскі араторый імя св. Яна Боска пры парафіі св. Яна Хрысціцеля наведаў св. Мікалай, якога шчыра чакалі сабраныя дзеткі. Распачалася святочная праграма св. Імшой, падчас якой вернікі разам з кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB разважалі над тэмай чакання.

  Падчас казання кс. Павел адзначыў, што да прыходу гасцей трэба рыхтавацца загадзя, а не пакідаць усё на апошні момант. Святар адзначыў, што зараз перад Божым Нараджэннем людзі вельмі клапоцяцца аб падарунках, аб тым, каб прыбраць свае дамы, многія – пра тое, каб падрыхтаваць праз Сакрамэнт Споведзі свае сэрцы. Але, было б значна лепш, калі б мы рыхтаваліся да сустрэчы з Богам не два разы на год падчас галоўных хрысціянскіх святаў, а каб наша падрыхтоўка была няспынным працэсам. “У святым Пісанні мы чытаем, што нам трэба заўсёды быць падрыхтаванымі, бо не ведаем ні дня, ні гадзіны. Гэта значыць, што мы заўсёды павінны быць гатовымі да сустрэчы з Хрыстом у сваім жыцці”, – адзначыў святар.

  Працягам свята стала праграма, падрыхтаваная актыўнымі суполкамі мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля. На пачатку свята да прысутных звярнулася вядучая тэлеканала Араторый-ТВ, якая паведаміла, што злы чаразей Уральдэман скраў святога Мікалая. Дзеткі разам з вядучай вырашылі, што яны выратуюць святога і дзеля гэтага яны гатовыя прайсці любыя выпрабаванні. Падчас праграмы маленькія вернікі апыналіся ў розных казках, героі якіх падрыхтавалі для прысутных разнастанія конкурсы.

  Пасля таго, як усе конкурсы былі пройдзены, вядучая Араторый-ТВ паведаміла, што міліцыя адшукала святога і зараз ён спяшаецца да дзетак. Неўзабаве з’явіўся сам святы Мікалай, які з задавальненем паслухаў усе вершы і спевы, падрыхтаваня дзецьмі. За свае таленты кожнае дзіця атрымала ў падарунак ад святога цукеркі.

  Скончыла свята супольная малітва, падчас якой сабраныя дзякавалі Богу за магчымасць быць разам падчас выдатна падрыхтаванага свята і прасілі аб дары мудрай падрыхтоўкі да сустрэчы з Панам, Які надыходзіць.

Таццяна Ісакава

Матэрыял сайта www.sdb.by

 

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100